Спорт

Максім Мірны атрымаў прэстыжную прэмію Еўрапейскай тэніснай федэрацыі

Максім Мірны ўдастоены прэміі Еўрапейскай тэніснай федэрацыі (Tennis Europe). Цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла 23 сакавіка ў Таліне ў межах 39-й штогадовай генеральнай канферэнцыі Tennis Europe.

Паводле звестак прэс-службы Беларускай тэніснай федэрацыі, прыз для Мірнага атрымаў выканаўчы дырэктар БТФ Ігар Кузьмін. Узнагарода знаходзіцца ў мінскім офісе федэрацыі і найбліжэйшым часам будзе перададзена гульцу.

Як адзначае прэс-служба Tennis Europe, усяго было ўручана дзевяць прэмій. Лаўрэатаў вылучалі нацыянальныя асацыяцыі з улікам унёску ў развіццё віду спорту і кіраўніцтва ім. Сярод уладальнікаў гэтага прыза Мірны — адзіны дзейны спартсмен.

На канферэнцыі ў Таліне таксама былі адзначаны поспехі беларускай тэнісісткі Ірыны Шымановіч, якая завяршыла 2012 год на першым радку еўрапейскага рэйтынгу сярод дзяўчат да 16 гадоў. Залаты медаль і спецыяльны дыплом чакаюць дзяўчыну ў Мінску пасля вяртання з міжнароднага турніру ў Турцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць