Культура77

Выйшла кніга пра гісторыю астраноміі ў Беларусі

Выйшла ў свет кніга лідскага аўтара Леаніда Лаўрэша, прысвечаная гісторыі астраноміі ў Беларусі. Аўтар вядомы таксама як стваральнік інтэрнэт-сайтаPawet.net — найстарэйшага з гістарычных сайтаў у Беларусі.

«Вывучэнне гiсторыi навукi ўжо мае сваю традыцыю ў Беларусi, — піша ў прадмове да кнігі гісторык Алег Дзярновіч. — Апошняе дваццацiгоддзе ў гэтай сферы адзначанае з’яўленнем серыi „Нашы славутыя землякi“ — з тых 39 кнiжак, якiя выйшлi на працягу 1988–2007 гадоў, 12 былi прысвечаныя постацям i даследчыкам у галiне фiзiкі, матэматыкi, геаграфii, геалогii, iнжынерыi, медыцыны… Выбудоўваецца гiсторыя навукi праз бiяграфii яе персаналiй. Увогуле, гэта даволi пашыраны прыём — паказваць абставiны нараджэння навуковай тэорыi праз уласную творчую лабараторыю таго цi iншага навукоўца. Такiм чынам мы можам зразумець той аб’ём ведаў i практычны iнструментар, якiя спрычынiлiся да нараджэння пэўнай навуковай канцэпцыi цi тэхнiчнага вырашэння, адчуць, што дапамагала, а што перашкаджала ў сацыяльнай сферы iнтэлектуальнаму прагрэсу.

Леанiд Лаўрэш застаўся верным гэтаму прыёму, але прапанаваў крыху iншы прынцып выкладання сваёй тэмы —

ён падае гiсторыю астраномii ў нашым краi праз галерэю партрэтаў i гiсторыю iнстытуцый, гэтым самым ствараючы панараму станаўлення i развiцця гэтай навукi.
Таксама аўтар дапамагае нам увесцi пэўную карэкцыю ў пашыраныя ўяўленнi.

Традыцыйна мы ўспрымаем Вiленскi ўнiверсiтэт XVIII — першай трацiны XIX ст. як краёвага лiдара ў гуманiтарных, найперш гiстарычных, навуках. Але, як паказаў аўтар, ужо ў XVII ст., поруч з тэалогiяй i традыцыйнымi курсамi еўрапейскiх унiверсiтэтаў у Вiленскай акадэмii паспяхова выкладалiся найноўшыя астранамiчныя вучэннi.
А ў канцы XVIII ст. у Галоўнай лiтоўскай школе (як тады называўся ўнiверсiтэт) найбольш актыўна развiвалiся фiзiка-матэматычныя навукi i была створаная абсерваторыя. Фактычна, гiсторыя астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце iлюструе станаўленне навукi Новага часу — сучаснай навукi. Не да канца зразумелым, праўда, застаецца пытанне: цi азначала гэтае станаўленне новай навукi поўны разрыў з герметычнай традыцыяй? Бо, што можа падацца дастаткова нечаканым, астраномiя на ўзроўнi канцэптуальнага абагульнення — у касмалогii — часам амбiвалентна кантактуе з рэнесанснай магiяй Джардана Бруна цi рэлiгiяй.

Усё ж я раю людзям розных спецыяльнасцяў часам звяртацца да астраномii, хоць бы для карэкцыi ўяўленняў пра ўласную значнасць i маштаб праблем, што паўстаюць перад намi ў актуальны час.

Леанiд Лаўрэш прапануе свае сцежкi ў гэтым шляху».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста2

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускую алімпійскую чэмпіёнку ў Расіі падманулі махляры12

У Брэсце 16-гадовы матацыкліст загінуў у ДТЗ з машынай ратавальнікаў1

Рамашэўская адказала на інтэрв'ю Лунёвай: З ёй не хацелі працаваць15

Кавалеўскі раскрытыкаваў ініцыятыву Офіса Ціханоўскай пра круглы стол з Лукашэнкам30

«Ужо не ведаю, што рабіць». Работніца чатыры месяцы не магла ніяк звольніцца з сельскай гаспадаркі8

Чаму турбулентнасць пры палётах на самалётах здараецца ўсё часцей2

Як выглядаюць боксы ў школах, дзе будуць захоўваць тэлефоны вучняў ФОТЫ5

Кватэры ў гэтых дамах давалі алімпійскім чэмпіёнам. Колькі цяпер тут каштуе жыллё?2

Брэсцкі школьнік перамог у Міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе. Яго мама расказала, як вырасцілі генія14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста2

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць