Адной з ахвяр было ўсяго 20 гадоў.

Ілюстрацыйнае фота.
У Міністэрстве надзвычайных сітуацый расказалі пра дзве трагедыі, якія адбыліся ў Слуцкім раёне вечарам суботы.
А 20:51 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у вёсцы Ванькоўшчына. На месцы здарэння было знойдзенае цела 62‑гадовага брата гаспадара дома.
Праз 15 хвілін пажарным паведамілі, што ў аграгарадку Леніна гарыць дом мясцовай пенсіянеркі. У агні загінула яе ўнучка 2006 года нараджэння. Апёкі атрымалі сын і дачка гаспадыні.
Прычыны пажараў і абставіны гібелі людзей расследуюцца.
Каментары