Свет1717

Мадура перамог усяго з 50,6% галасоў

Пераемнік Нікалас Мадура перамог на выбарах у Венесуэле. За яго прагаласавалі 50,6%. Такія звесткі распаўсюдзіў Цэнтрвыбаркам краіны.

За кандыдата ад апазіцыі Энрыке Капрылеса аддалі галасы 49,1%. Пры Чавэсу ніколі разрыў між кандыдатам ад уладаў і апазіцыі не быў такі малы.

Капрылес заявіў, што не павіншуе Мадура з перамогай, пакуль не адбудзецца поўны перападлік галасоў. Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, Капрылес прывёў спіс парушэнняў на выбарах і заявіў, што на самой справе перамагае ён. Пасля мінулых выбараў ён прызнаў сваю паразу і павіншаваў Чавэса тэлефанаваннем.

Сістэма падліку галасоў у Венесуэле электронная. У ЦВК уваходзіць і прадстаўнік апазіцыі. На ранейшых выбарах апазіцыя не выстаўляла прэтэнзій да падліку галасоў. У гэтым адрозненне Венесуэлы ад Беларусі, дзе падлік галасоў непразрысты, а ў падліковыя камісіі ўваходзяць фактычна прадстаўнікі толькі аднаго кандыдата. У Венесуэле таксама захоўваецца свабода вядзення выбарчай кампаніі.

З аднаго боку, Мадура не мае харызмы Чавэса. З другога, у краіне набралася праблем, выкліканых папулізмам Чавэса. Інфляцыя — найвышэйшая на кантыненце. Курс нацыянальнай валюты падае. А шчодрыя субсідыі — бензін каштуе 5 цэнтаў — прывялі да дысбалансаў дзяржаўнага бюджэту. Нягледзячы на тое, што выбары былі прызначаны ўсяго праз месяц пасля пахавання Чавэса і Мадура спрыяла эмацыйная хваля, выкліканая смерцю, папулярнасць пераемніка хутка ўпала.

Нават калі апазіцыі не ўдасца даказаць сваёй перамогі, мінімальная перавага Мадура, безумоўна, будзе звязваць яму рукі, аслабіць ягоную пазіцыю ўнутры кіроўнай Сацыялістычнай партыі. У той жа час адносны поспех Капрылеса дапаможа яму застацца лідарам апазіцыі.

Яшчэ месяц таму разрыў папулярнасці між Мадура і Капрылесам складаў каля 15%, у выніку ён скараціўся да 1,5%.

Па-першае, Капрылес быў адзіным кандыдатам ад апазіцыі, таму вакол яго гуртаваўся ўвесь апазіцыйны электарат. Па-другое, малады Капрылес выклаўся ў часе перадвыбарчай кампаніі на 150%, аб’язджаў горад за горадам і агрэсіўна адказваў на кожны выпад Мадура.

Па-трэцяе, сам Мадура нярэдка казаў абы-што. У яго няма Чавэсавага ўнікальнага таленту прамоўцы.

Дагаварыўся да таго, што стаў расказваць, нібы яму было яўленне Чавэса ў выглядзе птушкі.

У выпадку аслаблення чавістаў можна будзе чакаць згортвання беларуска-венесуэльскіх супольных праектаў, за якімі нярэдка стаялі ідэалагічныя, а не эканамічныя матывацыі.

Як стала вядома, Цэнтральная выбарчая камісія Венесуэлы гатовая ажыццявіць поўны перападлік галасоў. «Краіна моцна палярызаваная, — заявіў адзін з членаў ЦВК. — Мы ажыццявім перападлік вынікаў галасавання, каб гарантаваць спакой у венесуэльскай сям’і».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Усе навіны →
Усе навіны

«У калонію заехала жанчына, якая адпраўляла мне мілыя пасылкі». Інтэрв’ю з галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай5

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус12

У Беларусь вярнуўся першы бусел ФОТАФАКТ4

У Бярэзінскім запаведніку прачнулася мядзведзіца Умка

Расія ўводзіць спіс машын, дазволеных як таксі. Збольшага ламачча ламаччам4

Затрыманы былы першы намеснік Міністэрства абароны Расіі Руслан Цалікаў5

Украіна збіла верталёт Ка-272

Памілаваныя 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары10

Лукашэнка прызнаўся, што глядзіць тыкток, і параіў скардзіцца яму праз гэту сацсетку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць