Свет22

Лічба ахвяр пажару ў Тэхасе аказалася моцна завышанай, састарэлых ратавалі ўсім гарадком

Мяркуецца, што ад 5 да 15 чалавек загінулі ў выніку пажару на хімзаводзе ў гарадку Уэст (штат Тэхас). Пяць — гэта пажарнікі-валанцёры, якія з'ехаліся на ліквідацыю ўзгарання на прадпрыемстве, што вырабляе ўгнаенні.
Сярод іншага, разбураны дом састарэлых непадалёку.
Пачатковыя звесткі, што ахвярамі маглі стаць нават 70 чалавек, аказаліся моцна перабольшанымі.

Сведкі расказваюць, што спачатку на тэрыторыі хімічнага завода пачаўся пажар. Загарэўся рэзервуар з сухім аміякам. На ўзгаранне накіраваліся мясцовыя дружыннікі-ратавальнікі. Прыкладна праз 5–10 хвілін прагучаў магутны выбух. Агонь перакінуўся на суседнія будынкі, у тым ліку школу і дом састарэлых.

Паводле апошніх звестак, раненні атрымалі не менш за 160 чалавек, 40 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Цэнтр аказання дапамогі размясцілі на мясцовым стадыёне — далей ад пажарышчаў.

Уэст — гарадок прыкладна за 120 км на поўдзень ад Даласа. У ім жыве 2800 чалавек.

У панядзелак тэракт адбыўся на іншым канцы Амерыкі — у Бостане, у часе знакамітага марафону.

Адносна пажару на хімзаводзе кампетэнтныя органы пакуль схіляюцца да версіі пра аварыю, а не тэракт.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў11

Коміку Нурлану Сабураву забаранілі ўезд у Расію на 50 гадоў8

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай102

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць