«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне
Са слоў прэзідэнта ЗША, перамовы ў Абу-Дабі былі «вельмі добрымі».

Прэзідэнт ЗША заявіў, што працягваюцца «вельмі добрыя перамовы» наконт вайны Расіі супраць Украіны. Паводле яго слоў, у выніку перамоў «нешта можа здарыцца», паведамляе Reuters.
«Адбыліся вельмі, вельмі добрыя перамовы, якія тычацца Расіі і Украіны. Магчыма, нешта здарыцца», — адзначыў амерыканскі лідар у размове з журналістамі.
Раней Reuters паведамляў, што амерыканскія і ўкраінскія перамоўшчыкі абмяркоўвалі заключэнне мірнай дамовы ў сакавіку, аднак гэты тэрмін, хутчэй за ўсё, будзе перанесены праз дыскусіі вакол тэрытарыяльнага пытання.
Акрамя таго, крыніцы Reuters паведамілі, што ЗША і Украіна абмеркавалі перспектывы магчымых рэферэндуму і выбараў у маі.
Раней старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стэфанчук заявіў, што Расія зацягвае перамовы ў Абу-Дабі. Паводле яго слоў, такія паводзіны з’яўляюцца традыцыйнай сутнасцю РФ, піша УНІАН
«Яна кажа: «Мы гатовыя на любыя рэчы без якіх-небудзь умоў, але, але, але…». Яны зацягваюць гэты працэс. А для нас важна, каб канкрэтныя рашучыя дзеянні, якія могуць прадэманстраваць разам украінцы і амерыканцы, далі зразумець расіянам, што ім неабходна дамаўляцца пра завяршэнне гэтай вайны», — падкрэсліў Стэфанчук.
Каментары