Свет3131

Старонка арыштаванага ў Бостане Царнаева Укантакце: іслам і каўказскія акцэнты

У сацыяльнай сетцы Укантакце застаецца адкрытай старонка падазраванага ва ўчыненні тэракта на Бостанскім марафоне Джахара Царнаева.
Ён быў падпісаны на ісламскія — мірныя — суполкі. І жыў інтарэсамі іншых суайчыннікаў-каўказцаў. Але — сярод іншага — змясціў відэа пра пакуты і ахвярнасць паўстанцаў у Сірыі.

За сёння старонку перапоўнілі сотні каментаў ад суродзічаў, а таксама жыхароў Расіі і былога СССР, на які прыпадае большая частка аўдыторыі гэтай сацыяльнай сеткі.

Джахара Царнаева (або Царні — калі дакладней па-чачэнску) злавілі ўчора ўвечары пасля пошуку, што доўжыўся амаль суткі.

Выбух на фінішы марафону здарыўся 15 красавіка. На аснове запісаў камер відэаназірання паліцыя склала фотаробат падазраваных. Адразу пасля гэтага адбылася чарада гвалтоўных падзей.
Спачатку страляніна выбухнула ў раёне Масачусэтскага тэхналагічнага інстытута. Там загінуў ахоўнік. Пасля паліцыя выйла на след падазраваных у прадмесці Уотэртаўн. Адбылася перастрэлка. Старшага з братоў Царнаевых, 26-гадовага, забілі. Меншаму ўдалося сысці ад пагоні.

Паліцыя загадала жыхарам раёна замкнуцца ў дамах, заблакавала мабільную сувязь і прачасала будынак за будынкам.

Джахара, які хаваўся ў лодцы, скмеціў адзін з жыхароў. Гэта здарылася пасля таго як паліцыя нікога не знайшла і адклікала загад заставацца ў дамах. Чалавек выйшаў да свайго прычала, а там — акрываўлены мужчына ляжыць.
Ён выклікаў паліцыю.

Спецназ прыляцеў неадкладна, на верталётах.

Пасля абвяшчэння пра арышт у Бостане радасныя людзі запоўнілі вуліцы горада.

На фінішы Бостанскага марафону адбыліся два выбухі, у выніку якіх загінулі тры чалавекі, у тым ліку васьмігадовы хлопчык, больш за 200 атрымалі раненні.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць