Грамадства

Беларусь і Расія ўніфікуюць нормы ўтрымання радыенуклідаў у харчовых прадуктах

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Мікалай Цыбулька 23 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, гэта прадугледжана канцэпцыяй праграмы сумеснай дзейнасці па пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС у межах Саюзнай дзяржавы, якая разлічана на 2013—2016 гады.
Неабходнасць уніфікацыі норм утрымання радыенуклідаў тлумачыцца тым, што краіны ўваходзяць у Мытны саюз.

Як адзначыў Цыбулька, за аснову плануецца ўзяць нарматывы, якія дзейнічаюць у Беларусі, — больш жорсткія, чым расійскія. Так, калі нарматывы па ўтрыманні цэзію ў асноўных прадуктах у Беларусі і Расіі галоўным чынам аднолькавыя, то па ўтрыманні стронцыю ў Расіі нарматывы «значна мякчэйшыя», растлумачыў ён.
Так, у Расіі дапускаецца ўтрыманне 25 Бк/кг стронцыю ў хлебе і малацэ, 20 Бк/кг — у дзіцячым харчаванні, тады як у Беларусі межавыя дапушчальныя нормы складаюць 3,7 Бк/кг стронцыю ў хлебе і малацэ, 1,85 Бк/кг — у дзіцячым харчаванні. Такім чынам, калі для ўнутранага рынку беларускія прадпрыемствы выпускаюць прадукцыю, прытрымліваючыся больш жорсткіх норм, то ў межах Мытнага саюза рэалізуецца прадукцыя і з больш высокім утрыманнем стронцыю. «Мы робім больш жорсткімі нарматывы. Прадукцыя будзе значна чысцейшая — у 10 раз па малацэ і хлебе», — сказаў Цыбулька.

У канцэпцыі новай саюзнай праграмы, якую плануецца прыняць найбліжэйшым часам, вялікая ўвага нададзена медыцынскаму забеспячэнню насельніцтва на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.
«Плануем звярнуць сур'ёзную ўвагу на дзіцячыя аздараўленчыя рэабілітацыйныя цэнтры», — сказаў прадстаўнік МНС. Паводле яго слоў, дзевяць з 13 існых цэнтраў патрабуюць сур'ёзнага паляпшэння ўмоў.

Мяркуецца таксама ўніфікацыя навукова-метадычнай базы па арганізацыі сельгасвытворчасцяў, развіцці лясной гаспадаркі.
Прадугледжаны супрацьпажарныя мерапрыемствы на пацярпелых тэрыторыях, асабліва ў Бранскай вобласці Расіі і Гомельскай вобласці Украіны. Акрамя таго, запланаваны мерапрыемствы па інфармаванні насельніцтва, яго сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі.

Як паведаміў Цыбулька, запланаваны бюджэт саюзнай праграмы складае 1 млрд. 200 млн. расійскіх рублёў, з іх 46% выдзеліць Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць