Улада152152

«Расійская грамадскасць Віцебска» выступіла супраць помніка князю Альгерду

Крытычныя заўвагі з’явіліся пасля таго, як была абвешчана канкрэтная дата яго адкрыцця — 26 чэрвеня 2013.

Праз 5 гадоў пасля прапановы абласной адміністрацыі ўсталяваць у Віцебску помнік князю Альгерду раптам актывізавалася «расійская грамадскасць» — прынята рашэнне звярнуцца да ўладаў, каб гэтага помніка не было.

«Расійская грамадскасць», якая пратэстуе супраць усталявання помніка князю Альгерду — гэта «актывісты шэрагу арганізацый расійскіх суайчыннікаў, прадстаўнікоў палітычных партый, казацтва, праваслаўнай грамадскасці і ветэранаў вайны ў Аўганістане», перадае агенцтва REGNUM.

Князя Альгерда яны лічаць «літоўскім князем, знакамітым найперш уціскам і забойствамі яго праваслаўных сучаснікаў, здзяйсненнямі шматлікіх вайсковых паходаў на Маскву». Таму вырашана звярнуцца да ўладаў, якія нібыта падтрымалі ініцыятыву, «высунутую ідэйнымі апанентамі».
Бо «ўсталяванне гэтага помніка напярэдадні правядзення фестываля „Славянскі базар у Віцебску“ прывядзе толькі да пагаршэння іміджу Беларусі ў Расіі».

Крытычныя заўвагі наконт усталявання помніка князю Альгерду ад імя «расійскай грамадскасці Віцебску» з'явіліся пасля таго, як была абвешчана канкрэтная дата яго адкрыцця — 26 чэрвеня 2013 году, гэта традыцыйны «Дзень горада», прымеркаваны да ўгодкаў вызвалення Віцебска падчас Вялікай Айчыннай вайны (26 чэрвеня 1944 г.)

Між тым, помнік князю Альгерду мусілі ўсталяваць у Дзень горада яшчэ ў 2012 годзе. Тады вялося пра ўстаноўку і яшчэ двух помнікаў у Віцебску — легендарнай княгіні Вользе і Аляксандру Неўскаму.
Аднак яшчэ падчас абмеркавання праектаў помнікаў віцебская грамадскасць не падтрымала ідэю ўшанавання апошніх двух асобаў: Аляксандар Неўскі не мае прамога дачынення да гісторыі гораду, а княгіня Вольга з'яўляецца заснавальніцай Віцебску толькі паводле адной з легендаў, якая, да ўсяго, супярэчыць рэальным гістарычным фактам.

Такім чынам, быў зацверджаны толькі помнік князю Альгерду, сыну вялікага князя літоўскага Гедыміна, які пабраўся з дачкой віцебскага князя Яраслава і стаў ягоным наступнікам. І той праект некалькі разоў дапрацоўваўся, перш чым увасобіцца ў жыццё.

Для помніка ўжо зроблены пастамент — насупраць Уваскрасенскай царквы. І цяпер гэта — адзін з галоўных аргументаў «расійскай грамадскасці»: агенцтва REGNUM паведамляе нават пра наяўнасць нейкіх дакументаў, «якія сведчаць пра адмоўнае стаўленне Беларускай праваслаўнай царквы да планаў віцебскіх уладаў».
Затое ўсталяванне помнікаў Аляксандру Неўскаму і княгіні Вользе вітаецца «расійскай грамадскасцю», але рэалізацыя гэтых планаў нібыта была «адкладзена віцебскімі ўладамі на няпэўны тэрмін пад ціскам празаходняй апазіцыі».

Абмеркаванне пратэсту «расійскай грамадскасці актыўна вядзецца на інтэрнэт-сайце «Народныя Навіны Віцебску». Аўтары допісаў згадваюць, што нядаўняе ўсталяванне помніка былому патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Аляксію II на месцы загубы ўніяцкага святара, святога Язафата Кунцэвіча ўвогуле праводзілася без аніякага абмеркавання грамадскасцю.

А некаторыя лічаць, што зварот «расійскай грамадскасці» можа стацца падставай для таго, каб віцебскія ўлады адмовіліся ад ідэі ўсталявання помніка князю Альгерду, дарэчы, падтрыманай колькі год таму і Аляксандрам Лукашэнкам.

Каментары152

Цяпер чытаюць

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі7

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У лесе пад Светлагорскам выратавалі сабаку, закапанага жыўцом8

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення6

У каго кантроль над данымі карыстальнікаў Telegram? Новае расследаванне13

Карупцыйная справа на Мазырскім НПЗ. Што вядома?

Расіяне выразалі на целе ўкраінскага палоннага словы «Слава Расіі»7

Круты прызнаўся Лукашэнку, што акупнасць Беларусьфільма — 3%6

Пяткевіч: Кінематограф у яго цяперашнім стане нам не патрэбны15

Колькі каштуе беларуская прапаганда для Польшчы і хто яе робіць2

Без візы і апастылю. Паступіць ва ўніверсітэт у Еўропу прасцей, чым вы думалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі7

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць