Галоўны трэнер «Арсенала» Арсен Венгер пакіне лонданскі клуб і ўзначаліць ПСЖ па заканчэнні гэтага сезона, паведамляе Goals.by са спасылкай на The Telegraph.
Паведамляецца, што французскі спецыяліст гатовы змяніць на пасадзе Карла Анчэлоці, які, па чутках, адпраўляецца ў «Рэал» на месца Жазэ Маўрынью. Зараз паміж бакамі праводзяцца перамовы.
Венгер узначальвае «Арсенал» з 1996 года.Ён прыводзіў клуб тройчы да чэмпіёнства ў прэм'ер-лізе: 1998, 2002, 2004 і чатырох перамогаў у Кубку Англіі: 1998, 2002, 2003, 2005. У 2006 г. «Арсенал» гуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў.
У 2005—2008 гг. за клуб гуляў беларус Аляксандр Глеб.
Каментары