Здарэнні2121

П'яны святар у Брэсцкай вобласці трапіў у ДТЗ у Вялікую пятніцу

3 мая на дарозе Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны адбылося ДТЗ з удзелам 44-гадовага жыхара Столінскага раёна.
Звычайнае здарэнне, калі б не той факт, што кіроўца з’яўляецца праваслаўным святаром. Пры гэтым ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

У кіроўцы тры гады таму ўжо забіралі правы на кіраванне аўтамабілем за нецвярозую язду.
Ехаў ён без правоў — пасведчанне яму мусілі вярнуць толькі ў чэрвені.

«Кіроўца ўрэзаўся ў паўпрычэп трактара, бо няправільна абраў дыстанцыю і хуткасць, — расказала начальніца ўпраўлення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкай вобласці Наталля Сахарчук.
— Прычым у момант сутыкнення ні кіроўца, ні пасажыр не былі прышпіленыя рамнямі бяспекі. Аўтамабіль ВАЗ-21099, якім кіраваў святар, яму не належыць».

У ДАІ «Нашай Ніве» паведамілі, што пацярпелых даставілі ў бальніцу ў Давыд-Гарадку.

«Стан пасажыра вельмі цяжкі. У яго адкрытая чэрапна-мазгавая траўма і ўдар галаўнога мозга цяжкай ступені. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў беспрытомным стане.
Святара «хуткая» забрала таксама непрытомным, аднак яго пашкоджанні не такія цяжкія. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка», — расказала Сахарчук.

У Пінскай і Лунінецкай епархіі Рускай праваслаўнай царквы пра ДТЗ з удзелам п’янога святара не чулі.

Цікава, што ДТЗ прыйшлося на Вялікую пятніцу — час найбольш строгага пасту. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень належыць есці толькі хлеб і піць толькі ваду, дый то пасля цырымоніі вынасу плашчаніцы, гэта значыць пасля 15:00.

«Раней падчас Шчырага посту — так у народзе завецца Вялікі пост — мужыкі абракаліся не тое што піць алкаголь, але нават паліць.

Святар, вядома, саграшыў, сеўшы за стырно ў нецвярозым стане.
Святар мусіць пасціцца разам з астатнімі вернікамі. Аднак не бывае граху, які не застаецца без пакарання. Гэта яму званочак з нябеснай канцылярыі: «Не пі. Не грашы», — кажа гісторык Анатоль Сідарэвіч.

Каментары21

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць