Паветраны шар з трыма жанчынамі ў Польшчы зачапіўся за шматпавярховы дом
Адна жанчына выпала з кошыка і загінула.

Здарэнне адбылося 9 сакавіка ў цэнтры Зялёнай Гуры. Паветраны шар, у кошыку якога знаходзіліся тры жанчыны, сутыкнуўся з жылым шматпавярховым домам, пасля чаго пачаў падаць.
У выніку здарэння 28‑гадовая жанчына выпала з кошыка і загінула. Дзве іншыя пасля пасадкі змаглі самастойна выбрацца і не атрымалі сур’ёзных траўмаў.
Пракуратура расследуе абставіны аварыі. Пакуль дакладна невядома, як менавіта жанчына выпала з кошыка.
Каментары
На шары пасажэрка - па звычцы - бросіла бычок .
Ён трапіу́ у́ шар .