Свет44

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту

Да канца сакавіка расійскі ўрад можа атрымаць ад 3,3 да 4,9 млрд даляраў агульнага дадатковага даходу.

З-за росту цэн на нафту, выкліканага ваенным канфліктам на Блізкім Усходзе, Расія аказалася ў выйгрышы.

Масква зарабіла, паводле ацэнак, ад 1,3 да 1,9 млрд даляраў на падатках ад экспарту нафты пасля таго, як фактычнае закрыццё Армузскага праліва прывяло да росту попыту на расійскую сыравіну з боку Індыі і Кітая, піша Financial Times.

Расія зарабляе да 150 мільёнаў даляраў у дзень дадатковых бюджэтных даходаў ад продажу нафты.

ЗША таксама змякчылі санкцыі супраць Расіі і ціск на Індыю, каб тая не купляла расійскую нафту, што накіравала значную колькасць танкераў у Індыйскі акіян.

Паводле разлікаў Financial Times, заснаваных на галіновых дадзеных і ацэнках аналітыкаў, да канца сакавіка расійскі ўрад можа атрымаць ад 3,3 да 4,9 млрд даляраў агульнага дадатковага даходу. Гэта пры ўмове, што сярэдняя цана на нафту маркі Urals складзе каля 70—80 даляраў за барэль у гэтым месяцы.

Гэта кардынальная змена сітуацыі для Масквы, якая да вайны з Іранам сутыкнулася з падзеннем цэн і стратай большай часткі продажаў у Індыю праз ціск Вашынгтона. Экспарт расійскай сырой нафты і нафтапрадуктаў у лютым знізіўся на 11,4 працэнта да 6,6 млн барэляў у суткі, што з'яўляецца самым нізкім узроўнем з моманту ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, гаворыцца ў справаздачы Міжнароднага энергетычнага агенцтва.

Кожнае павышэнне сярэднямесячнай цаны барэля на 10 даляраў прыносіць расійскім экспарцёрам дадатковыя 2,8 млрд даляраў даходу, з якіх дзяржава атрымлівае 1,63 млрд праз падаткі.

Каментары4

  • Лапiдарны памочнiк пуцiна
    13.03.2026
    Да восенi назапасяць дастаткова каб пачаць напад на Прыбалтыку
  • Агент Зя
    13.03.2026
    "Трамп самы генiяльны прэзiдэнт ЗША за апошнiя 100 гадоў." Безумоўна, яшчэ нi адзiн не быў агентам завербаваным крамлем.
  • На россии
    13.03.2026
    На россии всё равно крах экономики идёт, это им не поможет

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш2

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць