Спорт2727

Федэрацыя хакея дала задні ход: бел-чырвона-белыя сцягі можна праносіць на матчы

Заўзятарам дазволяць праносіць бел-чырвона-белыя сцягі на трыбуны, але нельга будзе імі размахваць, такое кампраміснае рашэнне прыняла Міжнародная федэрацыя хакея.
Гэта стала вынікам кампаніі пратэсту, якую разгарнулі беларусы. Яны засыпалі хакейную федэрацыю лістамі з крытыкай забароны карыстання бел-чырвона-белымі сцягамі на матчах. Яе ўвялі з падачы лукашэнкаўскіх чыноўнікаў. У адказ у Стакгольме адбыўся пікет у падтрымку бел-чырвона-белых сцягоў.

Падчас пікету ад шведскіх журналістаў стала вядома, што Міжнародная хакейная федэрацыя дазволіла праносіць бел-чырвона-белыя сцягі на матч, але іх рэкамендуецца трымаць на плячах, размахваць імі нельга.

Нагадаем, 5 траўня на матчы Беларусь-Славенія, які праходзіў у Швецыі ў рамках Чэмпіянату свету па хакеі, за спробу развярнуць вялізны бел-чырвона-белы сцяг двум хлопцам-беларусам паліцэйскія выкруцілі рукі і вывелі іх з арэны.

Днём раней на матчы Беларусь - Чэхія беларускія заўзятары развярнулі гіганцкі бел-чырвона-белы сцяг і харугвы з выявай герба «Пагоня». Арганізатары чэмпіянату свету ў Швецыі выклікалі на трыбуны, дзе сядзелі беларускія заўзятары, паліцыю. Калі паліцыя паспрабавала згарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, на абарону беларусаў усталі шведскія заўзятары. У выніку забароненыя ўладамі сімвалы засталіся на трыбунах да канца матчу.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць