Кампанія Google інтэгравала ў сваю нейрасетку Gemini новы музычны інструмент на базе мадэлі Lyria 3. Ён умее ператвараць звычайны тэкставы запыт у поўнавартасны музычны трэк з вакалам — дастаткова апісаць настрой, жанр або сітуацыю.

Новая версія Lyria 3 працуе ў бэта-рэжыме непасрэдна ў дадатку Gemini, без дадатковых сэрвісаў ці плагінаў. У адрозненне ад папярэдніх версій, яна можа самастойна ствараць тэкст песні і музыку. Карыстальнік можа таксама кіраваць тэмпам, стылем і тыпам вакалу, а гук стаў больш складаным і рэалістычным.
Сістэма працуе проста: можна ўвесці запыт або загрузіць фота ці відэа. Напрыклад, калі апісаць патрэбную кампазіцыю, Gemini згенеруе тэкст і музыку, а вынікам стане 30‑секундны кліп з аўтаматычна створанай вокладкай. Гатовы трэк можна спампаваць або падзяліцца ім па спасылцы.
Калі загрузіць выяву, мадэль аналізуе яе настрой і стварае адпаведную музыку. Пры гэтым дакладна капіяваць стыль канкрэтнага артыста нельга — сістэма выкарыстоўвае яго толькі як агульны арыенцір. Усе згенераваныя кампазіцыі пазначаюцца нябачным вадзяным знакам SynthID, які дазваляе вызначыць, што трэк створаны штучным інтэлектам.
Функцыя даступная карыстальнікам, старэйшым за 18 гадоў, у дэсктопнай версіі, а мабільныя прылады атрымаюць яе ў найбліжэйшыя дні. Падтрымліваюцца некалькі моў. Таксама Lyria 3 з’явілася ў інструменце Dream Track на YouTube, які дапамагае аўтарам дадаваць ШІ-музыку да кароткіх відэа.
Топ-менеджарку OpenAI звольнілі за сэксуальную дыскрымінацыю супрацоўніка-мужчыны
Apple набыла сакрэтную ізраільскую тэхналогію счытвання мімікі
Павучальная гісторыя пра падман ШІ з вершам Хадановіча
Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai
Каментары