Грамадства1111

Чаму Мінскі райвыканкам не дапамагае актывістам ва ўборцы ўрочышча Курапаты?

З 25 мая па 3 чэрвеня ў Курапатах пройдзе нацыянальная талака: тэрыторыю ўрочышча валанцёры расчысцяць ад галінаў і смецця, плануецца высадка кветак. Работы ў лясным масіве будуць праводзіцца сумесна з «Зелянбудам».
А вось спробы ініцыятывы «Выратуем Курапаты» дамовіцца з адміністрацыяй Мінскага раёна пакуль ні да чаго не прыводзяць, піша Tut.by. «Мне здаецца, гэта вялікае неразуменне мясцовай улады, з чым яны маюць справу», — лічыць каардынатар ініцыятывы Уладзімір Раманоўскі.

З нядаўняга часу асноўнай крыніцай інфармацыі пра Курапаты стаў адмысловы сайт. Каардынатары «Выратуем Курапаты» лічаць, што палітызацыя Курапатаў не дае нічога добрага, у той жа час простыя абывацелі пра Курапаты зусім нічога не ведаюць.

«Радыё „Свабода“ правяло апытанне, і з 10 чалавек 8 кажуць, што Курапаты — гэта беларуская страва або месца, дзе катаюцца на лыжах, — распавядае Уладзімір Раманоўскі аб асноўных праблемах мемарыяла і задачах ініцыятывы» Выратуем Курапаты». — Другая праблема Курапатаў — гэта дакументалізацыя ахоўных зон, якія да гэтага часу не зафіксаваныя. І трэцяя — мемарыял знаходзіцца ў запушчаным стане, акрамя выгулу сабак на тэрыторыі Курапатаў ладзяць і вечарынкі з шашлыкамі».

Гэтыя тры асноўныя пытанні падштурхнулі членаў ініцыятывы «Выратуем Курапаты» ўступіць у дыялог з уладамі. «Мы сыходзім з таго, што гэта зарэгістраваны дзяржавай першай катэгорыі міжнароднага значэння мемарыял. Задача з нашага боку складаецца ў тым, каб дзяржава выканала сваё абавязацельства па захаванні ўласнага мемарыяла. І не такім абыякавым чынам, як гэта адбываецца сёння», — кажа Уладзімір Раманоўскі.

Каардынатары ініцыятывы ўжо сустрэліся з міністрам культуры Беларусі, а таксама з прадстаўніком аблвыканкама. Але спробы прыцягнуць да гэтага працэсу адміністрацыю Мінскага раёна, якая вызначана адказнай за гэты мемарыял па тэрытарыяльнай прыналежнасці, на жаль, нічым не скончыліся.
«Я не магу дамагчыся сустрэчы з кіраўніцтвам, — наракае Раманоўскі. — Якія ў нас да іх пытанні? У першую чаргу, арганізацыя работ па ачыстцы тэрыторыі. Грамадства само не ў стане справіцца з такім аб’ёмным мемарыялам. Мы даем бясплатныя працоўныя сілы падчас нацыянальнай талакі, але ў нас няма тэхнікі, каб забяспечыць ачыстку гэтага лесу».

Сваімі сіламі падчас талакі «Зелянбуд» абрэжа дрэвы і хмызнякі. Уборкай зрэзаных галін будуць займацца валанцёры, але адкрытым застаецца транспартны пытанне: куды падзець ўсе адкіды і галінкі, якія валанцёры выцягнуць з лесу?

У свае амаль 72 гады Уладзімір асабіста прыходзіў у адміністрацыю Мінскага раёна. Але пагутарыць удалося толькі з сакратаром. Апошнюю спробу «дагрукацца» да адміністрацыі каардынатар ініцыятывы «Выратуем Курапаты» плануе распачаць у панядзелак, 20 мая. На аўторак 21 мая, запланавана выніковая сустрэча з галоўным ляснічым «Зелянбуда» для апошняй рэкагнасцыроўкі, каб удакладніць тэхналогію ўборкі лесу.

Да талакі акрамя ініцыятывы «Выратуем Курапаты» далучацца партыя БНФ, АГП, «Беларускі рух», БХД, «Гавары праўду», «Еўрапейская Беларусь», «Маладыя дэмакраты», «Малады фронт», «Zмена».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты3

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»37

Аляксей Талай вырашыў зрабіць аперацыю на носе8

«Ідзіце нах*й». У Крамлі нецэнзурна адказалі на прапанову Францыі далучыць ЕС да мірных перамоў23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць