Надвор'е

Спёка спадзе, няўстойлівае надвор’е захаваецца

На гэтым тыдні спякота пакіне Беларусь, але надвор'е застанецца няўстойлівым — дажджы будуць выпадаць рознай інтэнсіўнасці і вельмі нераўнамерна, нават у межах аднаго населенага пункта.

У аўторак надвор'е будзе вызначацца ўплывам франтальных раздзелаў, атмасферны ціск будзе слаба падаць. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу 10—17°С, днём 20—26°С.

У сераду і чацвер атмасферны ціск крыху падрасце і навальнічных воблакаў будзе менш. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах — навальніцы. Тэмпература паветра ноччу чакаецца ад 7 да 14°С, днём 18—24°С, па Гомельскай вобласці да 26°С.

У пятніцу ў зоне вялікіх кантрастаў тэмператур над Міжземным морам чакаецца ўтварэнне актыўнага цыклона, які будзе рухацца ў паўночным напрамку цераз Польшчу. У пятніцу і суботу гэты атмасферны віхар будзе асноўным надвор'естваральным фактарам для Беларусі: на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі, у асноўным па захадзе краіны, дажджы будуць моцнымі. У асобных раёнах рэспублікі пройдуць навальніцы, падчас якіх магчымыя шквалістыя ўзмацненні ветру. Тэмпература паветра ноччу чакаецца 9—16°С, днём 15—22°С, па паўночным усходзе да 23—27°С.

У нядзелю ўплыў цыклона аслабее, кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі ў асобных месцах. Тэмпература паветра ноччу складзе 6—13°С, днём 15—22°С, па поўдні да 24°С.

У Гродне і Брэсце ў найбліжэйшыя суткі без істотных ападкаў, у начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. Тэмпература паветра ноччу 11—13°С, днём 20—22°С.

У Гомелі прагназуецца кароткачасовы дождж, магчыма навальніца, тэмпература паветра ноччу 15—17°С, днём 24—26°С.

У Магілёве і Віцебску ноччу без істотных ападкаў, днём чакаецца кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Тэмпература паветра ноччу 14—16°С, днём 24—26°С.

У Мінскай вобласці прагназуецца пераменная воблачнасць, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу 11—16°С, днём 21—26°С.

У Мінску таксама чакаецца пераменная воблачнасць, кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Тэмпература паветра ноччу 13—15°С, днём 22—24°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам1

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША51

У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА2

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць