Улада4646

Былы амбасадар заклікае ЗША прызнаць Раду БНР

Дэвід Суорц, першы амбасадар ЗША ў Беларусі (1992-1994), заклікаў урад ЗША прызнаць Раду Беларускай Народнай Рэспублікі як легітымную ўладу Беларусі.

Свой зварот Дэвід Суорц агучыў на XXVIII сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая адбылася ў Нью-Ёрку 2 чэрвеня.

На пачатку свайго выступу на сэсіі Дэвід Суорц заявіў: «Палітыка Амэрыкі адносна Беларусі, пачынаючы зь сярэдзіны 1990-х гадоў, ня мела амаль ніякага станоўчага ўплыву на дыктатарскі рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Яго аўтакратычнае кіраваньне ператварылася ў асабліва жорсткі і дыктатарскі рэжым.
ЗША афіцыйна заявілі, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў сьнежні 2010 году прайшлі з сур’ёзнымі парушэньнямі і, адпаведна, Лукашэнка не зьяўляецца легітымным прэзыдэнтам Беларусі. Ён адказаў самымі жорсткімі да гэтага часу рэпрэсіямі супраць дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі.

Для Злучаных Штатаў прыйшоў час пашукаць сапраўды дэмакратычнага прадстаўніцтва Беларусі ў іншым месцы. Кажучы канкрэтна — ды з усёй сур’ёзнасьцю і адказнасьцю за словы — я заклікаю Злучаныя Штаты надаць фармальнае дыпляматычнае і юрыдычнае прызнаньне Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі як законнай уладзе краіны».

Далей Дэвід Суорц коратка нагадаў гістарычныя абставіны ўзьнікненьня Рады БНР, адзначаючы, што ад 1919 году Рада БНР дзейнічае як дэмакратычны ўрад у выгнаньні, які ўключае ў сабе як выканаўчы, так і заканадаўчы кампанэнты. Пад канец 2012 году, дадаў Суорц, лідэры беларускай апазыцыі падпісалі са старшынёй Рады БНР мэмарандум, «у якім прызналі вядучую ролю Рады БНР у вяртаньні свабоды і дэмакратыі ў Беларусі ды паабяцалі сваю поўную падтрымку і супрацоўніцтва».

Паводле Суорца, існуюць шматлікія прэцэдэнты ў дыпляматычнай гісторыі ЗША, калі Вашынгтон прызнаваў урады ў выгнаньні. У гэтай сувязі былы амэрыканскі дыплямат нагадаў прызнаньне, якое ЗША надалі польскаму ўраду ў выгнаньні пасьля захопу Польшчы нацысцкай Нямеччынай у 1939 годзе.
Суорц таксама прывёў прыклад дыпляматычнага прызнаньня, нададзенага Вашынгтонам урадам незалежнай Літвы, Латвіі і Эстоніі, якія апынуліся ў выгнаньні пасьля далучэньня Сталінам гэтых краінаў да СССР.

Суорц спасылаецца на яшчэ адзін прэцэдэнт у найноўшай дыпляматычнай гісторыі ЗША (які называе «рызыкоўным»), калі амэрыканскі ўрад у сьнежні летась прызнаў апазыцыйную кааліцыю ў Сырыі як легітымнага прадстаўніка гэтай краіны на міжнародным форуме.

Адзначыўшы гэтыя прэцэдэнты, Суорц заключыў свой выступ на сэсіі Рады БНР наступным чынам: «Па іроніі лёсу, рызыка і выклікі, якія стаяць перад ЗША пасьля свайго рашэньня адносна Сырыі, паказваюць шлях, якім трэба ісьці, каб вырашыць беларускую галаваломку.
У Беларусі не-прэзыдэнт Лукашэнка (гэта афіцыйны амэрыканскі погляд) кіруе краінай з штораз большай тыраніяй з 1994 году (калі ён перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, якія тады магчыма было разглядаць як свабодныя і справядлівыя). На працягу шматлікіх гадоў ЗША патрацілі дзясяткі мільёнаў даляраў на неэфэктыўныя, а на самай справе контрпрадуктыўныя праекты „дапамогі“. У выніку атрымалі дыктатара, які, як падаецца, цяпер кантралюе краіну яшчэ мацней, чым тады, калі прыйшоў да ўлады. Наступствы прэзыдэнцкіх „выбараў“ у сьнежні 2010 году — разьвязаны Лукашэнкам тэрор КДБ, ад якога ня быў застрахаваны ніхто, уключна з кандыдатамі ў прэзыдэнты — прадэманстраваў сумную праўду, што Захад няздольны ажыцьцявіць пазытыўныя грамадзкія перамены ў Беларусі.

Настаў час для больш радыкальнага падыходу, цалкам у адпаведнасьці з амэрыканскай палітыкай у гэтым рэгіёне ў мінулым ды зь нядаўнім прэцэдэнтам у Сырыі.
Віленскі мэмарандум, які фармальна злучае БНР у выгнаньні з ключавымі палітычнымі сіламі апазыцыі ўнутры краіны, дае Вашынгтону унікальную магчымасьць. Няхай цяпер ЗША пашлюць Лукашэнку і ягоным паслугачам магутны сыгнал непрызнаньня. Давайце прызнаем беларускі ўрад у выгнаньні і яго саюзьнікаў у краіне, якія ўвесь час падзяляюць нашы традыцыйныя каштоўнасьці дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Няхай нашы адноўленая абавязаньні адносна дэмакратычнага адраджэньня Беларусі дойдуць да ведама ўсіх тых у суседзтве краіны і далей, якія разглядаюць Беларусь у якасьці пешкі ў той ці іншай цынічнай геапалітычнай гульні».

Каментары46

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?9

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі міністр, зняты з пасады сёння, застрэліўся яшчэ ў суботу?4

У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах5

У Баранавіцкім раёне жыхары скардзяцца на краму, у якой «немагчыма патраціць грошы»5

У Расіі застрэліўся міністр транспарту, зняты з пасады сёння раніцай2

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам43

Лідар магілёўскіх фанатаў пасля сутак збіраўся ва Украіну па свабоду, а цяпер ён за Лукашэнку, ГУБАЗіК і Расію9

«Баюся расчараваць прадаўца». Эксперт растлумачыў, чаму манета за 16 тысяч можа быць пераацэненай

Кіраўніцтва Грузіі напісала Трампу абразлівы ліст, калі той заступіў на пасаду6

Камароўскі рынак чакае глабальная рэканструкцыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?9

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць