Рамонт на праспекце: змяняюцца маршруты аўтобусаў №№1, 69, 100
З вечара пятніцы, 21 чэрвеня (22:00), і да раніцы панядзелка (05:00), 24 чэрвеня, будзе праводзіцца капітальны рамонт праспекта Незалежнасці ў Мінску з поўным закрыццём руху ўсіх відаў транспарту на ўчастку ад вуліцы Леніна да вуліцы Энгельса.
Рух аўтобусаў гарадскіх маршрутаў № 1, 69 арганізуецца ў абодвух напрамках па прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Няміга, прасп. Пераможцаў і далей па маршрутах з выкананнем прыпынку «станцыя метро «Няміга», «прасп. Незалежнасці» на змененым участку;
Рух аўтобусаў маршруту №100 арганізуецца ў абодвух напрамках па прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Няміга, Я.Купалы, прасп. Незалежнасці і далей па маршруце з з выкананнем прыпынку «станцыя метро «Няміга», «прасп. Незалежнасці» на змененым участку;
Рух аўтобусаў маршрутаў №115Э, 300Э арганізуецца ў абодвух напрамках па вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Я.Купалы, прасп. Незалежнасці і далей па дзеючых маршрутах.
Каментары