Музыка

Гурт The Road Dogs напісаў песню на верш Купалы «Я мужык-беларус»

Мінскія блюз-рокеры The Road Dogs выдалі дэбютны альбом, над якім працавалі цягам апошняга года. Прыхільнікі чакалі ад гурту альбом англамоўных кавераў, якія RD выконвае на канцэртах. І не дачакаліся: кавер на «№ 1» толькі адзін. Што, на думку музыкаў, можа і пакрыўдзіць фанатаў.

«Мы вельмі рады, што ў нас атрымалася запісаць дэбютны альбом не кавераў, як бывае ў многіх блюз-рокавых гуртоў, — прызнаецца вакаліст Сяргей Скляраў. — Мы, перш за ўсё, спяшаліся данесці да людзей свае песні, каб яны стварылі ўражанне менавіта пра нас. Але без кавераў не можам, таму першая песня — „Burning Hell“ Джона Лі Хукера. Таксама мы ўдзячныя нашаму паэту Янку Купалу, на верш якога мы зрабілі песню „Я мужык-беларус“. Ну, а астатнія цалкам усе нашы».

Альбом «№ 1» атрымаўся невялікім — толькі сем трэкаў. Сяргей прызнаецца, што і гэтага хапіла, каб зразумець усе складанасці студыйнай працы. Вынікам The Road Dogs задаволеныя, хоць і давялося прыцягнуць да звядзення і майстарынгу адразу двух гукарэжысёраў: Алега Даманчука (студыя MapleTree) ды Канстанціна Пыжова (The Toobes).

Дэбютнік The Road Dogs «№ 1» ужо можна знайсці ў музычных крамах. Магчыма, бліжэй да восені ён з’явіцца і ў вольным доступе ў інтэрнэце. Тады ж будзе зладжаная і яго канцэртная прэзентацыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым18

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць