Літаратура1212

Адам Глобус. Дарога

Невядома, якую з дарог давядзецца прайсцi i праехаць.
Невядома, якая пакута-жалоба ў дарозе чакае.
Але ведаю, што не чакаю, не прагну басяцкай уцехi,
А чакаю сяброўскай сустрэчы, схаванае за небакраем.

Не патрэбна сустрэча з анёлам, тым болей, прарокам.
Не патрэбна падтрымка ад моцных, тым болей, вялiкiх.
На сябе спадзяюся i веру пясчаным дарогам.
Спадзяюся на сябра, якога няможна паклiкаць.

Непатрэбнае ўчора, назаўтра патрэбным здаецца;
Неабходнае сёння губляе свой кошт неўзабаве;
Так букеты святочныя ператвараюцца ў смецце;
А насенне чакае ў зямлi, спадзяецца на травень.

Ёсць дарога, няма ў той дарогi канца i пачатку;
Можа, ёсць, толькi я iх нiколi не ведаў, не бачыў.
Я iду, каб дарога прасцейшай здавалася брату;
Над пуцiнаю рогат крыжуецца з енкам i плачам.

Неразумна iсцi i не бачыць хоць нейкае мэты;
А цi варта iсцi да святла не свайго, а чужога?
Можа, каменем лепей ляжаць на зямлi запаветнай?
Пэўна, лепей, ды не адпускае цяжкая дарога.

* * *

Прыкладна 25 гадоў таму ўтварылася літаратурная суполка «Тутэйшыя» — яркая плеяда на небе беларускага мастацтва. Сёлета мы будзем час ад часу перадрукоўваць творы «Тутэйшых» у нашаніўскай рубрыцы «Літаратара». Сёння адкрываем цыкл вершам Адама Глобуса. У зборніку «Тутэйшыя» ён быў апублікаваны пад назвай «Развагі».

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка2

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

У Лодзі невядомы напаў на беларуску, якая ўваходзіла ў пад’езд дома3

Астраномы знайшлі «другі Месяц», які круціцца вакол Зямлі ўжо 60 гадоў

Польскія вайскоўцы б'юць трывогу праз залежнасць ад амерыканскай зброі, якую ЗША могуць заблакаваць адным клікам11

У Брэсце лось з разбегу кінуўся ў раку проста каля рыбака ВІДЭА4

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць18

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка2

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць