Афіша

Прэзентацыя «Гарадзенскага палімпсеста» — 23 ліпеня

У аўторак, 23 ліпеня, адбудзецца прэзентацыя пятага тома гістарычнага зборніка «Гарадзенскі палімпсест». Ён мае назву «Людзі даўняй Гародні XV–XX ст».

.

Гродна, 18.00, галерэя «Крыга» (Савецкая, 3)

Зборнік датычыць пераважна падзеяў сацыяльнай гісторыі горада.
Тэксты раздзела «Гарадзеншчына і гарадзенцы ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага» рэдагавала гісторык Наталля Сліж. Матэрыялы раздзелу «Горад і яго жыхары ў ХІХ — ХХ стст." рыхтаваў да друку Алесь Смалянчук.

    Межы Гарадзенскага рэгіёну ў другой палове ХІІІ — XIV ст. атрымалі асвятленне ў артыкуле Алега Ліцкевіча (Мінск). З роляй Гародні ў палітычным жыцці ВКЛ XIV — XV стст. знаёміць чытача Ян Тэнгоўскі (Беласток). Вядомы беларускі гісторык Алег Латышонак паставіў пад сумнеў слоган «Гродна — горад святога Губерта». Ягоны рэферат, прысвечаны культу святога Амерыка Венгерскага, ставіць праблему назвы герба «магдэбургскай» Гародні. Уладзімір Канановіч (Мінск) прааналізаваў міф пра паходжанне Гарадзенскага княства ў «Прускай хроніцы» Сімона Грунаў першай трэці XVI ст. Марыуш Савіцкі (Аполе) ахарактарызаваў інструкцыю Гарадзенскага павета сваім паслам на сейм 1681 г. Анатоль Цітоў (Мінск) засяродзіў увагу на гісторыі гарадзенскага цэха злотнікаў, пачынаючы з XVI ст. Наталля Сліж (Гродна) распавядае пра гісторыю роду Валовічаў на Гарадзеншчыне, а Зміцер Віцько спрабуе адказаць на пытанне пра палітычную арыентацыю прадстаўнікоў роду Катовічаў напрыканцы XVIII ст. Ганна Паўлоўская (Гродна) аналізуе запісы пра смерць у гродзенскіх кляштарных хроніках XVII — XVIII стст.

    Другі раздзел зборніка распачынаецца артыкулам Андрэя Вашкевіча і Андрэя Чарнякевіча, прысвечаным гісторыі Занёманскага прадмесця горада. Алесь Радзюк (Гродна) ахарактарызаваў постаці гараджанаў, якія ў першай палове ХІХ ст. знаходзіліся пад паліцэйскім наглядам. Таццяна Вароніч (Мінск) зацікавілася крымінальным светам горада другой паловы ХІХ — пачатку ХХ ст., засяродзіўшы сваю ўвагу на рабаўніцтве і карупцыі. Генадзь Семянчук (Гродна) зрабіў агляд канцэпцый узнікнення Городна/Гродна ў канцы ХІХ — ХХІ ст. і паспрабаваў пераглядзець радавод гарадзенскіх князёў. Іна Соркіна і Ежы Мілеўскі (Беласток) ахарактарызавалі ролю жанчын у жыцці горада пачатку ХХ ст. і міжваеннага перыяду (1919–1939). Ларыса Міхайлік (Гродна) прааналізавала сітуацыю з адукацыяй у горадзе ў «польскі перыяд» яго гісторыі. Таццяна Касатая звярнула ўвагу на прадпрымальніцкую дзейнасць уладальнікаў гродзенскіх кінатэатраў у 1910–1930-я гг. Вальдэмар Валканоўскі (Аполе) распавёў пра спартыўныя сувязі Гродна і Вільні ў міжваенны час. Асобе беларускага асветніка Мікалая Марцінчыка (1901–1980), якому за сваю дзейнасць давялося сядзець у польскіх турмах і савецкіх лагерах, прысвечаны артыкул Фёдара Ігнатовіча (Гродна). Алесь Смалянчук (Гродна), аналізуючы працэс трансфармацыі памяці/забыцця ў постсавецкім Гродне, заўважыў з’яўленне свайго роду інтэгральных «знакаў памяці».

    У пятым томе «Гарадзенскага палімпсесту» 416 старонак, каля сотні ілюстрацый. Кніга выйшла ў «Гарадзенскай Бібліятэцы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць