Грамадства44

Ю.Алейнік: «Трэба будзе, дайду да Эўрапейскага суду»

Юрасю Алейніку адмовілі ў аднаўленьні ў ВНУ. Рашэньне Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце РБ аб яго адлічэньні прызнанае судом правамерным.

Юрась Алейнік быў адлічаны 15 траўня з 4-га курсу Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце за пропускі. Студэнт вырашыў адстойваць свае правы праз суд.
5 ліпеня судзьдзя Ленінскага суду сталіцы Пракаповіч прызнала справу непадведамаснай суду. Пры гэтым яна спаслалася на тое, што статут Акадэміі кіраваньня не прадугледжвае для студэнтаў магчымасьці судовага абскарджаньня загадаў аб адлічэньні.
Юрася Алейніка гэта не задаволіла, і ён падаў скаргу ў Менскі гарадзкі суд, адкуль справа была вернутая ў суд Ленінскага раёну сталіцы да іншага судзьдзі на паўторны разгляд.

Сёньняшняе паседжаньне суду пачалося а 9-й раніцы з разгляданьняпісьмовых матэрыялаў справы. Адміністрацыя Акадэміі кіраваньня прадставіла дакумэнты, згодна зь якімі, Юрась Алейнік вучыўся ня лепш за астатніх, спортам, навукай і грамадзкай дзейнасьцю займаўся як і кожны студэнт. У паперах таксама было напісана, што «Алейнік зьбіраў подпісы ў сваю падрымку зманам, заклікаў студэнтаў да актаў непадпарадкаваньня на несанкцыянаваным сходзе ў інтэрнаце Акадэміі.» З боку Алейніка былі прыведзеныя дакумэнты аб студэнтах, разгледжаных на адлічэньне разам з Алейнікам. Судзьдзя Кругава пагадзілася зачытаць іх толькі пасьля настойлівых просьбаў з боку грамадзкіх прадстаўнікоў. Паводле дакумэнтаў, астатнія студэнты мелі па 30‑80 гадзін пропускаў штомесяц, незалікі і нядопускі да экзаменаў. Аднак некаторыя з іх працягнулі навучаньне.

У часе судовых спрэчак Ю.Алейнік сказаў:

«Лічу, што ў Акадэміі кіраваньня сур’ёзныя праблемы з працэдурай афармленьня дакумэнтаў пры адлічэньні. Не было належнага паседжаньня прафкамітэту для разгляду майго пытаньня, замест гэтага старшыня прафкаму расьпісалася ў прыказе паводле загаду дэкана Язэпчыка. Лічу гэта найгрубейшым парушэньнем заканадаўства. Лічу, што ў Акадэміі фармальны падыход да майго адлічэньня. Адзіная выхаваўчая праца, якую праводзілі са мной наконт парушэньняў дысцыпліны — размова наконт майго ўдзелу ў «Чарнобыльскім Шляху», якую я ўспрыняў, як пагрозу. Тое, што ў мяне хварэла маці, а сам я з шматдзетнае сям’і, не было ўлічана, ў адрозьненьне ад сямейных абставінаў іншых студэнтаў з горшымі вынікамі навучаньня».

Адвакат Ларыса Адаманчук папрасіла даць загаду аб адлічэньні крытычную ацэнку, бо ёсьць сур’ёзныя сумневы ў законным афармленьні: «У Акадэміі кіраваньня да Алейніка прадузятыя адносіны.»

Грамадзкі прадстаўнік Алег Гулак падчас судовых спрэчак заявіў, што акадэмія стварыла такую сістэму, дзе прафсаюз «не абараняе правы студэнтаў, а кіраўніцтва ВНУ мае магчымасьць з кожным студэнтам паступаць па свайму ўласнаму меркаваньню».

Напярэдадні прадстаўнікі Акадэміі не задалі ніводнага пытаньня сьведкам і ўдзельнікам працэсу. Вось і сёньня юрысконсульт Акадэміі сп. Бабровіч ад спрэчкі ўхілілася, а начальнік аддзелу кадраў Варанкоў коратка заявіў, што «Гулак спрабаваў ачарніць Канстытуцыю ў выглядзе Кодэкса Гонару студэнтаў Акадэміі».

Пасьля перапынку было абвешчанае рашэньне суда: у скарзе адмовіць, адлічэньне Юрася Алейніка прызнаць правамерным.

Камэнтары ўдзельнікаў:

Юрась Алейнік: «Я спадзяваўся на лепшае рашэньне. Барацьбу за свае правы працягну, няхай прыйдзецца дайсьці да Эўрапейскага суду»

Алег Гулак: «Суд парушыў канстытуцыйныя прынцыпы роўнасьці ўсіх перад законам. Суд перашкаджаў зьбіраць доказы дыскрымінацыі Алейніка па ідэалягічных прыкметах, а на сабраныя доказы не зьвярнуў увагі».

Дайна Бабровіч: «Я нядаўна працую, мне выдалі гэтую справу як афіцыйнай асобе.»

Студэнты Акадэміі: «Нас задзяўбло баяцца адміністрацыю, мы прыйшлі падтрымаць Юрыя, хоць адміністрацыя супраць».

Аляксандр Варанкоў ад каментароў адмовіўся.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА6

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць