Літаратура

Выйшаў трэці зборнік Міколы Кандратава

Трэці паэтычны зборнік Міколы Кандратава «Кроплі дажджу» пабачыў свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Калі ў анатацыі да кнігі пазначаецца, што аўтар працягвае «сумна-лірычнае пераасэнсаванне свету», то з гэтай думкай не хочацца пагаджацца. Бо вершы Міколы Кандратава — аўтара, які напоўніцу раскрыў свой талент ужо ў досыць сталым узросце, наведваючы суполку «Літаратурнае прадмесце», насамрэч пакідаюць уражанне станоўчае і сонечнае. Як і сам паэт, творчая манера якога сваёй далікатнасцю і чуйнасцю да навакольнага свету нагадвае пісьмо філалагічнага пакалення. Вершы сучасныя і адначасова класічныя. Яны — нібыта спадкаемцы твораў Максіма Багдановіча. Экспрэсіянізм у XXI стагоддзі? Магчыма. І гэта прываблівае.

***
Над Валожынам воблакі белыя-белыя,
і між іх, аглядаючы свет,
зрэдку храмы і замкаў руіны ўтравелыя,
Страцім-лебедзем сонца плыве.

Паглядае сюды, дзе палацы люструюцца
праз умоўную рысу сцяны.
Залюстрэччам здаецца зямля беларуская,
у якім заблудзіліся мы.

Прываблівае чытача і тэматычная разнастайнасць — ад старажытных вераванняў і філасофіі да прысвячэнняў паплечнікам, калегам і сучаснікам Наталлі Кучмель, Уладзіміру Някляеву, Святлане Длатоўскай, Алесю Квяткоўскаму, Аксане Спрынчан і іншым. Паэтычныя формы таксама розныя — ад санета да верлібра. Новая кніга Міколы Кандратава «Кроплі дажджу» — прыклад паспяховага аднаўлення класічнай манеры ў нашым часе.

Каментары

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць