На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга
Мужчына паехаў на востраў на зімоўку.

Андрэй Маталыга працаваў у сферы рэкламы і кіно як аператар і прадзюсар. Яго не стала ў ноч на пятніцу 6 лютага. Па папярэдняй інфармацыі, у мужчыны здарыўся сардэчны прыступ. Яму было 37 гадоў.
«Ён паехаў на зімоўку на Шры Ланку, у сёрф-кэмп для айцішнікаў. Ён быў прыхварэўшы, але нічога асаблівага. Яго знайшлі ранкам у ложку ў звычайнай позе чалавека, які спаў», — расказалі яго знаёмыя.
Дакладную прычыну смерці вызначыць ускрыццё.
Андрэй — выпускнік Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Балтыйскай школы кіно і медыя. Як кінааператар ён працаваў на здымках такіх стужак, як White Rabbits (2023), The End of the Chain (2017), Roof Knocking (2017).
Апошнім часам мужчына жыў у Берліне і быў заняты ў кампаніі Vocal Image, дзе займаў пазіцыю крэатыўнага прадзюсара.

Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары
гэта на якой мове? / это на каком языке?