Грамадства11

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус

У Беларусі з’явіўся новы соус, які вонкава нагадвае маянэз, але выраблены без выкарыстання інгрэдыентаў жывёльнага паходжання. Мінскі вытворца, добра вядомы сваімі маянэзамі, пачаў продаж прадукту пад гандлёвай маркай «Залатая кропля», піша Telegraf.news.

Новы соус з назвай «Веган» цалкам складаецца з раслінных кампанентаў. На Мінскім маргарынавым заводзе адзначаюць, што ён разлічаны на людзей, якія прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця, трымаюць пост, а таксама на веганаў і вегетарыянцаў.

Асноўнымі асаблівасцямі навінкі з’яўляюцца нізкая каларыйнасць, адсутнасць жывёльных тлушчаў, выкарыстанне гарохавага бялку як каштоўнай крыніцы расліннага пратэіну і адсутнасць кансервантаў. Поўны склад пакуль недаступны, бо соус яшчэ не з’явіўся на афіцыйным сайце вытворцы.

Падобныя гарохавыя соусы не з’яўляюцца ўнікальнай распрацоўкай беларускіх тэхнолагаў. У розных краінах яны выкарыстоўваюцца даўно. Напрыклад, у Вялікабрытаніі папулярны гарнір да fish and chips — густое зялёнае пюрэ з сушанага гароху з мятай і лімонным сокам. У Індыі ж гарох часта дадаюць у вострыя соусы на аснове таматаў, цыбулі, кэш’ю або какосавага малака, якія могуць быць як дадаткам, так і самастойнымі стравамі.

Раней Мінскі маргарынавы завод ужо здзіўляў пакупнікоў незвычайнымі навінкамі: у лінейцы соусаў «Залатая кропля» з’явіўся маянэз далікатна-ружовага колеру, што нетыпова для класічнага прадукту.

Каментары1

  • Предлагаю название
    10.02.2026
    Соус "Взлетный"

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць