Меркаванні4848

Зісер: Па чым цяпер гонар, або Дзікі забег на віленскім вакзале

Учора з жонкай здзяйснялі штогадовую традыцыйную паездку ў Вільню перад яе днём нараджэння. Аднак дзікі працэс, у якім нам упершыню давялося браць удзел па прыбыцці электрычкі ў Вільню, кінуў у шок і роспач.

Не паспелі адчыніцца дзверы электрацягніка, як у тунэль зламіўшы галаву паскакаў па прыступках статак са шматлікіх дзясяткаў дзікіх малпаў людзей, каб апынуцца першымі ў велізарных чэргах на пашпартны кантроль.

Стала вельмі сорамна за натоўп беларусаў. На Захадзе такое дзікае відовішча ўявіць немагчыма.
Ды што там Захад! Памятаю, як студзеньскім вечарам 1983 г. у Рызе проста перад маім носам зачыніліся дзверы і з'ехаў пусты тралейбус. Калі я з абурэннем распавёў пра гэта мясцовым яўрэйскім сваякам, тыя патлумачылі, што гэта тыповы выпадак: латыш — ён горды, выхаваны, з пачуццём уласнай годнасці, латыш за тралейбусам не пабяжыць. Гэта быў добры ўрок, які запамятаўся на ўсё жыццё.

Вернемся ў сёння. Бегчы мы разам з жонкай фізічна не маглі, нават калі б захацелі. Але калі я ўбачыў, што нас, якія выйшлі з чацвёртага вагона проста ля спуску ў тунэль і ўжо пачалі спускацца па прыступках, за лічаныя секунды абагналі дзясяткі людзей, за нашымі спінамі — слановы тупат новых бегуноў, якія выкарыстоўваюць для пранікнення нават адмысловыя дарожкі для валізак, і цяпер жонцы пасля цяжкага пералому ногі і паўгода ў гіпсе прыйдзецца стаяць гадзіну-паўтары ў чарзе, прычым там абсалютна няма дзе прысесці, я кінуў сваю дарагую палову і таксама прыпусціў уніз праз дзве прыступкі разам з моладдзю. Агідна, брыдка, зневажальна, але жонку шкада.

Хто апынуўся ў хвасце чаргі — зразумела: пажылыя, хворыя і тыя, хто з валізкамі не мог бегчы.

Апошнія потым малілі іх прапусціць, паколькі спазняюцца на самалёт, але дзясяткі маладых здаровых беларусаў, што стаялі наперадзе, ім злосна адказвалі: тут жывая чарга, усім трэба. І не прапускалі. Гэта былі менавіта нашы, бо для грамадзян Літвы асобная чарга, якая праз некалькі чалавек вычарпалася. Транзітныя пасажыры таксама не ў лік, бо яны з валізкамі засталіся далёка ў хвасце.

Увогуле, аўтамабільнае падарожжа ў Вільню стала непрадказальнай прыгодай ўжо даўно, а цяпер і чыгуначны шлях падаражаў і зрабіўся агідным:
мала таго, што з канца мая ў цягніку не стала купэйных і плацкартных вагонаў, так яшчэ і з'явілася неабходнасць удзельнічаць у стометровым забегу па лесвіцах за права не губляць каштоўныя паўтары гадзіны ў чарзе, зневажаючы тых, хто бегчы не можа. Ці можа, але не хоча прыніжацца. Так што гонар мець сёння становіцца нятанна.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

35‑гадовую айцішніцу з Брэста асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна5

Мінчукі купілі абанемент на платную паркоўку, а яе занесла снегам1

Пратэстоўцы ў Іране ўпершыню за некалькі дзён змаглі датэлефанавацца за мяжу і расказаць пра сітуацыю ўнутры краіны3

У Тайландзе будаўнічы кран упаў на пасажырскі цягнік. Загінулі прынамсі 22 чалавекі

Названыя самыя пераацэненыя славутасці Еўропы12

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА66

Ва Украіне антыкарупцыйныя органы прыйшлі з ператрусамі ў офіс партыі Юліі Цімашэнка8

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць