Свет

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

Беларуска, якая праз абвастрэнне канфлікту на Блізкім Усходзе і масавую адмену рэйсаў захрасла на Мальдывах, змагла вярнуцца дадому. Вольга прабыла на астравах 16 дзён замест дзевяці і расказала, як перанесла гэтае «незабыўнае падарожжа». «Я баялася выходзіць на вуліцу, ела раз у суткі і скінула 4 кг», — кажа дзяўчына, згадваючы адпачынак, які яна лічыла «марай усяго свайго жыцця». Пра падрабязнасці яе вяртання напісала выданне «Анлайнер».

Што адбылося?

Вольга павінна была адпачываць на Мальдывах з 25 лютага па 5 сакавіка (востраў Маафушы), але праз сітуацыю на Блізкім Усходзе сутыкнулася з адменай рэйсаў. Тур быў з вылетам з Масквы авіякампаніяй Air Arabia праз Шарджу (ААЭ), назад — па той жа схеме. Але вылет перанеслі спачатку на 12-га, а пасля — на 15 сакавіка, а жыллё спачатку прапанавалі шукаць самастойна.

Пазней тураператар усё ж прапанаваў Вользе варыянт пажыць да вылету спачатку ў адным, а пасля ў іншым гатэлі. Пры гэтым трэба было пераехаць з курортнага вострава Маафушы на Мале, дзе «нават з дому было небяспечна выйсці, бо быў Рамадан». А авіякампанія гатовая была аформіць вяртанне сродкаў крэдытным ваўчарам, ім можна скарыстацца на працягу пэўнага тэрміну на куплю білетаў Air Arabia.

Гэтыя варыянты Вольгу не задаволілі: ёй трэба было як мага хутчэй вярнуцца дадому і выйсці на працу.

«Калі пісала з просьбай дапамагчы, тураператар Anex (з якім заключаная дамова) адпраўляў мяне да турагента, а па пытаннях пражывання — у авіякампанію. Дырэктар турагенцтва «360 Трэвел» дапамог скласці звароты ў авіякампанію і Anex, але патлумачыў: яго паўнамоцтвы на гэтым заканчваюцца, усе ключавыя пытанні павінен вырашаць буйны аператар. У чацвер, 5 сакавіка, мяне выселілі з гатэля. Праз Threads мне ўдалося знайсці дзяўчыну з Прагі, якая апынулася ў падобнай сітуацыі. Яна зняла кватэру ў Мале і пусціла мяне пажыць да сябе да 7 сакавіка», — расказвала дзяўчына.

«На стрэсе скінула 4 кг»

На момант публікацыі папярэдняга матэрыялу тураператар Anex прапанаваў Вользе правесці адну ноч (6 сакавіка) у гатэлі Noomoo Huhumale, а з 7 сакавіка — дзве ночы ў гатэлі Amber Sea Side.

Але дзяўчына пабаялася заставацца на востраве Мале і перабралася на лакальны востраў Гурайда (Guraidhoo), размешчаны за 30 км ад сталіцы Мальдываў. Як і на суседнім Маафушы, тут таксама былі бікіні-пляж, кафэ, крамы, бальніца.

«Гэта было сапраўды незабыўнае падарожжа, — згадвае дзяўчына. — Пра «выжыць на Мальдывах» можна кнігу пісаць. Астатнія дні я жыла за свой кошт, прапанаваны варыянт ад турфірмы для мяне быў небяспечным, заставацца адной у Мале мне было страшна, тым больш што не было ўпэўненасці, што тураператар падоўжыць жыллё непасрэдна да дня вылету.

Таму праз знаёмых знайшла бюджэтны варыянт на востраве Гурайда, пра што адразу ж паведаміла турфірме і прапанавала яго аплаціць, але мне адмовілі».

Каля 2 тысяч даляраў на дарогу назад дзяўчыне сабралі яе сябры і знаёмыя з роднага Дзяржынска. Гэтых грошай, паводле яе слоў, хапіла на пражыванне і на тое, каб купіць зваротны квіток на самалёт.

«У якасці варыянту мне падказалі мясцовы невялікі гатэль Chambao hotel. Якое ж было маё здзіўленне, калі я даведалася, што яго гаспадыня Алена — беларуска і што яе дзяцінства прайшло ў Дзяржынскім раёне. Увогуле, сустрэлі мяне з цеплынёй, клопатам і вельмі смачнай ежай».

Па словах Вольгі, падтрымка зямлячкі шмат у чым дапамагла ёй справіцца і перажыць сітуацыю.

«Раніцай 8 сакавіка я расплакалася, думаючы пра тое, што ў свята засталася без кветак і ўвагі. Прыйшла на сняданак, а там спецыяльна для мяне ўсё ўпрыгожылі кветкамі. Гэта было так міла!

Тым не менш мая трывожнасць пасля стрэсу, здаецца, прабіла космас: пасля Мале, дзе ўсе былі паглынутыя Рамаданам, мне страшна было выходзіць на вуліцу, плюс да ўсяго прыходзілася ашчаджаць кожную капейку, сабраную людзьмі.

У крамы, кавярні схадзіла, можа, пару разоў. Адпаведна, ела ў асноўным раз у суткі. На стрэсе і галадоўцы скінула 4 кг. Адпачываць ужо не хацелася, я толькі лічыла дні, калі палячу дадому».

Паводле слоў дзяўчыны, яна запытала ў турфірмы вяртанне сродкаў за адменены ў чарговы раз рэйс, «але дагэтуль ніякіх лістоў і вяртання не дачакалася». Вярнуцца ў Беларусь яна змагла 12 сакавіка рэйсам «Аэрафлота» Мале — Масква (аэрапорт Шарамецьева). Квіток на самалёт быў куплены за грошы, сабраныя землякамі. Усяго на пражыццё і дарогу назад у дзяўчыны пайшло каля 1700 даляраў:

«У мяне застаўся асадак ад таго, як арганізатары тура паставіліся да маёй сітуацыі. Калі б яны 28 лютага не сталі пераконваць, што мы вылецім назад 5 сакавіка, то я б змагла купіць квіткі значна танней і быць дома своечасова. У выніку ляцела дадому ў два разы даражэй, і мне пакуль нават грошы за тыя квіткі не вярнулі».

Паколькі тураператар першапачаткова не падоўжыў Вользе пражыванне ў гатэлі і не даставіў яе дадому, Вольга адправіла дасудовую прэтэнзію на адрас Anex.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць