Здарэнні33

Завершана расследаванне справы аб выбуху ля віцебскага КДБ

Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы па факце выбуху каля будынка УКДБ у Віцебску.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, следствам устаноўлена, што 11 лістапада 2012 года каля 19 гадзін каля адміністрацыйнага будынка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці ўчынены выбух самаробнага выбуховага прыстасавання.

Канчатковае абвінавачванне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства), выстаўлена раней судзімай 42-гадовай жыхарцы Віцебска.

Паводле слоў Іны Гарбачовай, у дзеяннях абвінавачванай следчыя ўгледзелі «выключна хуліганскі матыў».

Падчас расследавання крымінальнай справы следчымі здабытыя неабвержныя доказы віны абвінавачванай. Праведзеная генатыпаскапічная экспертыза выявіла поўную адпаведнасць узятых падчас агляду месца здарэння генетычных слядоў узорам, адабраным у абвінавачванай. У выніку праведзенага ў яе дома вобыску канфіскаваныя прадметы, якія прама ўказваюць на падрыхтоўчыя да гэтага злачынства дзеянні. Далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы ў якасці рэчавых доказаў канфіскаваныя ў кватэры сшытак з рукапіснымі запісамі аб выбуховых рэчывах і спосабах вырабу выбуховых сумесяў, некалькі самаробных выбуховых прыстасаванняў, аналагічных канструкцыі, што была выкарыстаная пры ўчыненні злачынства, пнеўматычны пісталет, сыпучыя рэчывы рознай этымалогіі.

Падчас вывучэння асобы ўстаноўлена наяўнасць у абвінавачванай судзімасці за хуліганства і пашкоджанне маёмасці.
У час папярэдняга следства па крымінальнай справе жанчына поўнасцю прызнала віну ва ўчыненні злачынства, узяла ўдзел у правядзенні следчага эксперыменту, дзе падрабязна апісала механізм вырабу самаробнага выбуховага прыстасавання, а таксама следчага дзеяння «праверка паказанняў на месцы», падчас якога пры ўдзеле панятых і выкарыстанні відэазапісу паэтапна апісала парадак дзеянняў на месцы ўчынення злачынства.

Падчас расследавання ўстаноўлена датычнасць абвінавачванай да ўчынення іншых злачынстваў, кваліфікаваных следствам па артыкулах «Хуліганства» і «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў».

У межах расследавання праведзена больш за 700 допытаў, прызначаныя каля 270 судовых экспертыз, у тым ліку экспертнай службай Следчага камітэта РФ аказана практычная дапамога ў правядзенні экспертызы па паляпшэнні якасці відэазапісу, узятага з месца здарэння.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў пракуратуру Віцебскай вобласці для накіравання ў суд.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?6

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў4

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура3

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

«Бяру ўсё, што па зніжках». Беларуская пенсіянерка распавяла, што можа сабе дазволіць у эміграцыі ў Варшаве8

Алана Гебрэмарыям расказала, чым будзе адрознівацца новае аб’яднанне палітзняволеных жанчын10

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі2

Каля ГЦ «Валяр'янава» як свечка згарэў аўтамабіль

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?6

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць