Меркаванні1010

Святлана Калінкіна. ХХІ ст. Беларускі супраціў

Здохла свіння. Каб не напала рэквізіцыя, мужык палікаў суседа і ў поцемках, цішком, адцягнулі яны яе далей ад вёскі ды закапалі без слёз і фармальнасцяў.

— Свінні заўсёды дохлі, — кажа. — Купляем корм у п’яніцаў з фермы. Ад гэтага корма, бывае, і свінні дохнуць, і куры слепнуць. А то і нічога ім не робіцца. Заўсёды так было — жыццё…

Ну дык вось… Закапалі мы тую свінню, але знайшлася адна актыўная дурніца ды патэлефанавала ў раён. Толькі ў раёне таксама нашы людзі, вясковыя.
Не ведаю, што ўжо яны ёй адказалі, але не паехалі. А яна ўсё супакоіцца не можа — тэлефануе ў вобласць. І вось гэтыя ўжо спецбрыгаду выслалі. Дзякуй мужыку ейнаму, што папярэдзіў. Дык мы работы пакідалі, хуценька дадому кінуліся — чакаем. Але ж не ведаем, з якога боку яны будуць на нас нападаць, таму цэлую спецаперацыю арганізавалі. Дзяцей на веласіпедах паслалі ў розныя бакі. Мабільнікі ім далі, каб тэлефанавалі адразу, як толькі ўбачаць машыны. А самі — хто з калом, хто з віламі — вышлі бараніць свіней. Усе мужыкі вышлі! Наша вёска дружная, вы не думайце, хаця адна дурніца ўсё-ткі знайшлася.

І вось едуць. І міліцыя, і ветэрынары, і нейкія пры гальштуках. Мы сталі наўпрост упоперак дарогі, каб нават не даць уехаць у вёску. Старыя, маладыя, дзеці з веласіпедамі…
Кажам: «Няма чаго вам тут рабіць, не хварэюць нашы свінні, не аддадзім».

Міліцыянеры — адразу ўбок (нічога дрэннага не скажу пра міліцыю). А ветэрынары ды тыя, у гальштуках, давай пагражаць. «Не маеце права. Пасадзім. Аштрафуем. Загад. Супраціў асобам пры выкананні…»

Але мы сцяной стаім. Злосць нейкая і страху ніякага. «Не аддадзім і ўсё, едзьце адсюль».

Яны спрабуюць ехаць — мы насустрач з віламі. Спыняюцца, людзей душыць баяцца. Крык, мацюкі… Калі б Лукашэнка быў, то, можа б і парвалі яго людзі, не ведаю.

Бабы тым часам выганялі свіней у калгасную кукурузу: пашчасціла, што поле прама за гародамі. Як справіліся-то і яны прыбеглі да нас. А ўжо дзе бабы — там гвалт такі, што не перадаць. Ветэрынар нейкай паперчынай трасе, а адна выхапіла ды на кавалкі. Яны яму і вочы гатовы былі выдраць, не тое што…

Карацей, гэтыя, са спецбрыгады, зразумелі, што тут ужо не свінні, а людзі забітыя могуць быць, і, відаць, спалохаліся.

«Добра, — кажуць. — Хаця б пакажыце, дзе свінню закапалі».

Ну, ужо гэтую свінню мы ім аддалі. З ёй яны і паехалі.

Сваіх парсюкоў мы потым яшчэ ці не два дні па кукурузе вылоўлівалі. Усё поле яны патравілі.

Дзякуй старшыні, і слова не сказаў, бо ўсё разумее — чалавек. А вось бабе той, што рэквізіцыю выклікала, цяпер у вёсцы месца няма, людзі ў вочы плююць.
Можа б, і хату спалілі, каб не мужык ейны.

Праўда, вось яшчэ што…

Усе навокал нашу гісторыю чулі, куды ні прыдзем — распытвалі. Толькі тут недалёка яшчэ адна вёска ёсць, з той жа фермы корм куплялі, дык і там (ужо пасля нас) усё роўна адна лярва актыўная знайшлася. У людзей усіх свіней знішчылі, жывымі палілі, бабкі прытомнасць гублялі. Што ўжо ёй будзе — не ведаю. Але, паглядзіце, нешта будзе. Людзі ёй не даруюць.

Ды і што яна нарабіла сваім доўгім языком? Навошта? Думала, калі закладзе, ейных свіней чапаць не стануць? Дык усіх знішчылі. І ейных знішчылі.

… Некалі бацька мне прытчу расказваў: «Выклікаў Бог беларуса і кажа: «Прасі, што хочаш. Толькі твайму суседу я дам у два разы больш». Беларус падумаў і папрасіў: «Выкалі мне вока…»

Ну, што ж ёсць за людзі?!

х х

Свінні ў людзей засталіся. Не ўсе, праўда. Што маглі змясціць у халадзільнікі ды маразільнікі — тое забілі. Астатніх гадуюць. Таму я дурніцай не буду і дзе ўсё гэта адбывалася, не скажу. Хіба толькі пазней, пісьменнікам. Падаецца, што з такімі сюжэтамі новы Мележ можа нарадзіцца. А то і Быкаў…

Каментары10

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць