Здарэнні77

Сарвалі мадэрнізацыю: трох супрацоўнікаў Мінэнерга чакае суд

Сёння газета «Советская Белоруссія» надрукавала прадстаўленне старшыні Следчага камітэта Валянціна Шаева міністру энергетыкі Уладзіміру Патупчыку.

Справа тычыцца мадэрнізацыі Бярозаўскай ДРЭС. Вясной на гэтую тэму выказваўся асабіста Аляксандр Лукашэнкам. Газеты стракацелі загалоўкамі кшталту «Сарваны план мадэрнізацыі Бярозаўскай ДРЭС».

У выніку міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц і ягоны намеснік Эдуард Таўпянец былі адпраўленыя ў адстаўку, але нічога не гаварылася, што на другога завялі крымінальную справу.
Сёння ж у Следчым камітэце агучылі інфармацыю, што справа прыпыненая і будзе працягнутая, калі Таўпянец вылечыцца ад хваробы (якой, не паведамляецца).

Матэрыялы ж на двух другіх фігурантаў гэтай справы перададзеныя ў суд. «СБ» друкуе прадстаўленне Шаева з перасцярогай іншым чыноўнікам, якім трэба ўлічыць сумны досвед Мінэнерга, асабліва ў пытанні дзяржзакупаў.

На лаву падсудных сядуць былы начальнік упраўлення матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў і вытворчай інфраструктуры «Белэнэрга» Гоўзіч, які быў старшынёй конкурсных камісій па закупе абсталявання для патрэб Бярозаўскай ДРЭС, а таксама былы дырэктар «Белэнергаснабкамплект» Жукаў. На іх, а таксама Эдуарда Таўпянца, заведзеная крымінальная справа па ч. 3 артыкула 426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў).

Махінацыі адбыліся падчас таргоў на закупку паратурбіннай устаноўкі для ДРЭС. Арганізоўваў таргі Жукаў, а Гоўзіч быў старшынёй камісіі. Паведамляецца, што Гоўзіч не даваў слова для выступлення самім заказчыкам, якія былі незадаволеныя прапановай «Цеплаэнергасэрвіса-ЭК» (Екацярынбург).

Пры першым галасаванні па гэтай прапанове шмат членаў конкурснай камісіі ўстрымалася, тады ў перапынку Гоўзіч далажыў сітуацыю Таўпянцу, які запатрабаваў ад прадстаўнікоў «Белэнерга» і «Белэнергаснабкамплект» галасаваць альбо «за», альбо «супраць».

«Такім чынам, пры правядзенні таргоў было дапушчанае ўмяшальніцтва ў дзейнасць камісіі і ўцечка інфармацыі аб яе працы. Па выніках таргоў Жукавым В.П. зацверджана рашэнне камісіі аб прызнанні пераможцам ААТ „Цеплаэнергасэрвіс-ЭК“ на прапанаваных арганізацыяй ўмовах дагавора, якія не толькі не адпавядалі, але і супярэчылі патрабаванням РУП „Брэстэнерга“ як заказчыка.», — адзначаецца ў Следчым камітэце.

Жукава, Гоўзіча і Таўпянца абвінавацілі ў лабіраванні інтарэсаў «Цеплаэнергасэрвіс-ЭК».

Эдуард Таўпянец не толькі настаяў на галасаванні, ці «за», ці «супраць», але і яшчэ настойліва рэкамендаваў галоўнаму інжынеру «Брэстэнэрга» Капскаму ўключыць у спіс прэтэндэнтаў на таргах «Цеплаэнергасэрвіс-ЭК».

Паведамляецца, што лабіраванне інтарэсаў «Цеплаэнергасэрвіс-ЭК» працягвалася доўгі час.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

Аказваецца, у мужчын таксама існуюць «месячныя»10

З расійскага палону вярнуўся ўкраінскі вайсковец, якога тры гады лічылі загінулым і нават пахавалі3

Мікалай Чаргінец напісаў ліст Трампу і пахваліўся купленымі дыпломамі31

Трамп заявіў, што ўжо спыніў некалькі ядзерных войнаў. У тым ліку паміж Расіяй і Украінай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць