Эканоміка33

Мясніковіч: Мадэрнізацыя «Белшыны» непазбежна прывядзе да зніжэння колькасці работнікаў

Мадэрнізацыя вытворчасці бабруйскага ААТ «Белшына» непазбежна прывядзе да зніжэння колькасці работнікаў. На гэтым акцэнтаваў увагу прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч падчас наведвання «Белшыны» 16 жніўня, паведамляе прэс-служба ўрада.

Прэм’ер-міністр у межах рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць азнаёміўся з рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў у ААТ «Белшына», наведаў завод масавых шын (ЗМШ) і завод звышбуйнагабарытных шын (ЗБГШ).

Бабруйскае прадпрыемства набывае сучаснае высокапрадукцыйнае абсталяванне, якое дазваляе выпускаць шыны самай высокай якасці. Мэта — замацаванне пазіцый на сусветным рынку. Самы амбіцыйны праект — стварэнне вытворчасці цэльнаметалакордных (ЦМК) шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам 57 і 63 цалі. Гэта будзе спрыяць пашырэнню асартыменту і павелічэнню аб’ёму вытворчасці шын для кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю 220–360 тон вытворчасці ААТ «БелАЗ», а таксама некаторых замежных вытворцаў. Выдаткі па гэтым праекце складаюць каля 254,9 млн. еўра, у тым ліку на абсталяванне — 215,1 млн. еўра. Рэалізацыя праекта дазволіць выпускаць 8 тыс. 190 штук шын у год (тэрмін рэалізацыі — 2013–2017 гады ў два этапы). Усе пытанні з фінансаваннем гэтага праекта вырашаны.

Мясніковіч адзначыў высокую культуру вытворчасці ў ААТ «Белшына».
Паводле слоў генеральнага дырэктара ААТ Мікалая Чыруна, «гонарам вытворчасці з’яўляецца максімальная аўтаматызацыя, якая дазваляе выключыць уплыў чалавечага фактару на працэс выпуску прадукцыі».
Пасля рэалізацыі інвестпраектаў спатрэбіцца на траціну менш работнікаў, чым цяпер.
Тым не менш, як удакладняецца ў паведамленні прэс-службы ўрада, «масавага скарачэння не чакаецца — залішняя колькасць адрэгулюецца за кошт выхаду на пенсію работнікаў».

У адпаведнасці з праграмай развіцця ААТ «Белшына» да 2020 года на рэалізацыю асноўных інвестыцыйных праектаў у 2013 годзе спатрэбіцца 292,3 млрд. рублёў.
За студзень-чэрвень гэтага года асвоена інвестыцый у асноўны капітал у 217,5 млрд. рублёў. Усяго з 2010 па 2012 год «Белшынай» асвоена інвестыцый у асноўны капітал у суме больш як 674 млрд. рублёў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць