Усяго патроху33

Літва ўвяла збор за дэзінфекцыю грузавых аўтамабіляў ад АЧС на мяжы з Беларуссю

Урад Літвы зацвердзіў увядзенне збору за дэзінфекцыю грузавых аўтамабіляў на мяжы з Беларуссю, паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Альгірдас Буткявічус 19 жніўня пасля нарады ва ўрадзе.

«Сёння былі прынятыя два рашэнні: што грузавыя аўтамабілі пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы павінны будуць плаціць 25 літаў, таксама прынята пастанова аб змяненні пэўных крытэрыяў экстрэмальных сітуацый, каб можна было выкарыстоўваць сродкі ўрадавага рэзерву», — цытуе Буткявічуса агенцтва BNS.

Паводле яго слоў, пакуль няма падстаў для таго, каб аб’яўляць экстрэмальную сітуацыю ў Літве, бо «калі такое рашэнне будзе прынята, Літве могуць забараніць экспартаваць прадукты харчавання ў іншыя краіны».

Як паведамлялася раней, 29 ліпеня на сустрэчы ў Вільнюсе кіраўнікі ветэрынарных служб Латвіі, Літвы, Эстоніі і Польшчы сышліся ў меркаванні, што на мяжы з Расіяй і Беларуссю патрэбна буферная зона — агароджа, якая будзе абмяжоўваць міграцыю дзікіх жывёл, і абсталяванне для дэзінфекцыі. «Мы падрыхтавалі пастанову і накіравалі яе ў Еўракамісію», — расказаў на выніковай прэс-канферэнцыі кіраўнік Дзяржаўнай ветэрынарна-харчовай службы Літвы Ёнас Мілюс.

Нагадаем, 23 ліпеня Літва пачала праводзіць бясплатную дэзінфекцыю аўтамабіляў, якія ўязджаюць на яе тэрыторыю з Беларусі, а таксама абутку і рук людзей.

Акрамя таго, літоўскія ўлады плануюць узвесці на мяжы з Беларуссю сцяну ў мэтах абароны ад АЧС і просяць кіраўніцтва ЕС дапамагчы ў гэтым. Дзяржаўная харчова-ветэрынарная служба Літвы просіць Еўракамісію выдзеліць для барацьбы з АЧС у Беларусі 13,5 млн. еўра (46,6 млн. літаў), паколькі 750 тыс. літаў, выдзеленых на абсталяванне для дэзінфекцыі на мяжы, да сярэдзіны жніўня ўжо будуць патрачаныя. 10 млн. еўра (34,5 млн. літаў) з запытанай сумы спецыялісты плануюць выкарыстаць на ўстаноўку агароджы ад жывёл на мяжы з Беларуссю. У якую суму абыдзецца знішчэнне свіней у будучай буфернай зоне, пакуль не падлічана.

Па дапамогу ў ЕС звярнуліся таксама іншыя заходнія суседзі Беларусі — Латвія і Польшча.

Ачагі АЧС афіцыйна выяўлены ў Беларусі ў двух месцах — Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці і ў Віцебскім раёне. Беларускія ўлады заявілі, што прычынай захворвання свіней стаў заражаны камбікорм, які быў пастаўлены прадпрымальнікам з-за межаў Беларусі і рэалізаваны насельніцтву.

Часовая забарона на ўвоз свіней і свініны з Беларусі ўведзена ў Расіі, ва Украіне, у Польшчы, Літве і Латвіі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?6

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла31

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?6

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць