Выданне неўзабаве з’явіцца ў бібліятэках.
Да
«Гэты комікс прызначаны ў першую чаргу для вучняў сярэдняй школы, — расказвае куратар выдання Анатоль Івашчанка. — Увесь комікс намаляваны ад рукі, без выкарыстання камп’ютара таленавітым мастаком Уладзімірам Дрындрожыкам. — Складаней за ўсе было пераўтварыць мову Караткевіча ў мову комікса, аднак у выніку ўсё атрымалася».
Комікс «Пра Кастуся» выйшаў накладам у 1000 асобнікаў, праўда, пакуль у продаж выданне не трапіць, найперш яго распаўсюдзяць па бібліятэках.
«Гэта новы для Беларусі фармат, да нас толькі Адам Глобус стварыў беларускі комікс, дарэчы, таксама па тэксце Караткевіча. — расказвае спадар Івашчанка. — Мы абралі простую назву „Пра Кастуся“, бо ў Караткевіча твор першапачаткова называўся „Руна пра Кастуся“, таксама быў варыянт „Аповед“, аднак паколькі гісторыя ў п’есе Караткевіча падаецца
Аўтараў комікса здзівілі некаторыя паралелі паміж напісаным у тэксце Караткевіча і нашым часам.
«Напрыклад, у п’есе ёсць такі момант, калі Мураўёў прыходзіць да Аляксандра ІІ і кажа, што ў Вільні адбываюцца маўклівыя маніфестацыі на месцы пахавання паўстанцаў. Віленчукі проста прыходзяць без свечак і моўчкі стаяць на гэты месцы, нічога не робяць. — расказвае спадар Івашчанка.— Мы не ведаем, ці было такое сапраўды, ці гэта ўдалая прыдумка Караткевіча. Як і спаленне вёскі Бахарэвічы ў той самай п’есе, якая больш нагадвае аперацыі нямецкіх карнікаў падчас Другой сусветнай вайны. Як яно было насамрэч, мы ўжо не даведаемся. З іншага боку, так павялося, што творам Караткевіча мы верым болей, чым падручнікам па гісторыі».
-
Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч
-
Прыцкераўская прэмія 2026 года дасталася чылійцу, які стварае міражы. Яго эстэтыка крохкасці перамагла манументальны пафас
-
Мінская мастачка кажа, што 10 гадоў таму ў яе забрала карціны куратарка выставы — і дагэтуль не вярнула. А сама эмігравала
Каментары