Грамадства

У Магілёве развіталіся з Генадзем Суднікам

25 жніўня на Грузаўскіх могілках Магілёва пахаваны Генадзь Суднік — адзін са старэйшых журналістаў Беларусі, член праўлення грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ).

Генадзь Суднік памёр у ноч на 24 жніўня ад анкалагічнага захворвання — раку лёгкіх.

Развітацца з журналістам у рытуальную залу па вуліцы Чалюскінцаў прыйшлі прыкладна 150 чалавек — прадстаўнікі недзяржаўных і дзяржаўных СМІ, вядомыя ў Магілёве і вобласці палітыкі і грамадскія актывісты, проста знаёмыя нябожчыка. На жалобным мітынгу ўсе, хто ведалі Генадзя Судніка, адзначалі яго высокі прафесіяналізм, гаварылі пра яго вялікі ўнёсак у развіццё не толькі магілёўскай журналістыкі, але і праваабарончай дзейнасці.

«Ён быў вялікім журналістам — прафесіяналам вышэйшай маркі. Гэта чалавек, які мог на 100 працэнтаў убачыць у маладым чалавеку талент і дапамагаць яму», — заявіў грамадскі актывіст Віталь Васількоў.

У пачатку 1990-х гадоў Генадзь Суднік кіраваў магілёўскім абласным тэлебачаннем і радыё. Пасля сыходу адтуль стаў выдаваць газету «Тыднёвік Магілёўскі», дапамагаў у арганізацыі малатыражнай прэсы ў вобласці, спрыяў працы незалежных тэлежурналістаў.

«Мы праводзім у апошні шлях эпоху ў развіцці і дзяржаўнага абласнога тэлебачання, абласнога радыё, і эпоху ў развіцці незалежнага тэлебачання і радыё, выданні газет», — сказаў намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Рыгор Кастусёў.

А прафесар Валерый Беразіенка, намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» сказаў пра Генадзя Судніка так: «Яму былі характэрныя сумленнасць, прыстойнасць, адвага. Кінуць выклік цяперашняй уладзе і стаць у апазіцыю да цяперашняй улады — трэба быць вельмі прыстойным, сумленным і справядлівым чалавекам. Гэта быў вельмі добры чалавек. Мы з ім адрозніваліся па палітычных поглядах, але заўсёды знаходзілі агульную мову».

Намеснік старшыні БАЖ Аляксандр Старыкевіч адзначыў унёсак Генадзя Судніка ў працу асацыяцыі журналістаў і развіццё беларускай журналісцкай супольнасці ў цэлым. «Спадзяемся, што працяг будзе… Я б вельмі хацеў, каб тыя мары, якія ён меў, ажыццявіліся», — сказаў Старыкевіч.

Адданае зямлі цела Генадзя Судніка было накрыта бел-чырвона-белым сцягам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі27

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ27

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі27

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць