Свет88

У Нарвегіі назвалі «ганьбай» перадачу Трампу Нобелеўскага медаля міру

Крытыку выклікаў учынак лідаркі венесуэльскай апазіцыі Марыі Карыны Мачада, якая аддала свой Нобелеўскі медаль міру прэзідэнту ЗША. У Осла спяшаліся запэўніць, што гэта не азначае, што Дональд Трамп цяпер — лаўрэат прэміі, паведамляе DW Belarus.

Фота: Белы дом

«Пасля абвяшчэння аб Нобелеўскай прэміі яе нельга адклікаць, падзяліць або перадаць іншым. Гэта рашэнне канчатковае і дзейнічае вечна. Медаль можа змяніць уладальніка, але званне лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру — не», — заявілі ў Нобелеўскім цэнтры міру ў Осла. Гэта музей, прысвечаны Нобелеўскай прэміі міру.

Нарвежскі таблоід Verdens Gang напісаў, што Трамп «не стане лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, нават калі будзе кожны дзень хадзіць з залатым медалём на шыі».

«Гэта поўнае невыкананне павагі да ўзнагароды з яе боку. І гэта бессэнсоўны ўчынак, бо ўзнагароду нельга проста так перадаць», — заявіла прафесарка Універсітэта Осла, палітолаг Янне Хааланд Матлары. Раней яна працавала ў МЗС Нарвегіі.

Нарвежскі палітолаг Бенедык Бул назваў учынак Мачада «ўражальным, сумным і адкрыта прыніжальным».

«Гэта неверагодна ганебна і наносіць шкоду адной з самых вядомых і важных сусветных прэмій. Прысужджаць прэмію цяпер настолькі палітызавана і патэнцыйна небяспечна, што гэта лёгка можа легітымізаваць стварэнне антыпрэміі міру. Неверагодна, што яна сапраўды аддала прэмію Трампу», — напісаў у Facebook былы мэр Осла Райманд Ёхансэн.

Каментары8

  • 777
    16.01.2026
    На табе значок---толькі не галасі дурачок
  • Filipp
    16.01.2026
    Бліжэйшым часам гэты нобель нічога ўвогуле не будзе каштаваць.
  • Яська
    16.01.2026
    Дыпламаваны баран.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць