Музыка33

Kriwi запісалі найлепшы альбом паўгоддзя

Сайт Experty.by падвёў вынікі першага паўгоддзя 2013. З 50 альбомаў, якія за паўгода праслухалі крытыкі, было абрана дзесяць, якія і склалі ТОП за першае паўгоддзе.

У выніку спіс найлепшых рэлізаў першай паловы 2013, а выглядае так:

1. Kriwi «Traukamurauka» — 8,00 — першы за дзесяць год альбом мэтраў беларускага фолька, поўны прыемных эксперыментаў, які паказвае, што зараз Kriwi гучаць цікавей, чым калі б то не было.

2. Apple Tea «Ten-Ten» — 7,75 — Новы альбом мэтраў айчыннага джаза гучыць вельмі зладжана, адпаліравана і мякка. Для тых, хто насамрэч любіць Apple Tea, гэта сапраўдны падарунак.

3. Naka «Довольна» — 7,75 — Наста Шпакоўская запісала альбом, перанасычаны эмоцыямі і далёка не плакатным, але вельмі стылёвым сацыяльным пратэстам.

4. Litvintroll «Чорная панна» — 7,50 — Відавочная эвалюцыя фолк-метала, альбом спадабаецца нават еўрапейскім аматарам усходнеславянскага фолку.

5. BosaeSonca «Залаты» — 7,50 — Дэбютны альбом, які пісаўся ажно шэсць год. Атрымалася выдатна, ёсць меркаванне, што Алесь Кот-Зайцаў па пранікнёнасці ў поп-музыку нічым не горшы за Уладзіміра Пугача.

6. Петля пристрастия «Фобос» — 7,50 — Адзін з самых чаканых рэлізаў года, трэці альбом «Пятлі» спалучае ў сабе ўсе плюсы першай і другой кружэлкі, аднак патэнцыйных «хітоў» тут меней.

7. Атморави «Проза» — 7,00 — Мінска-піцерскіпоп-рок музыка Атмараві працягвае сачыць за еўрапейскімі тэндэнцымі ў музыцы. І досыць паспяхова імі карыстацца.

8. (((О))) «Forever I Am» — 7,00 — Другая праца гомельскага электроншчыка, на якога ўскладзена вельмі шмат надзеяў слухачоў і крытыкаў. Здаецца, не дарма.

9. Dromos «Mirrors Of Time» — 7,00 — Мінскія электроншчыкі ўпершыню за дзесяць год запісалі кружэлку, напоўненую атмасферай пост-апакаліпсіса і іншых змрочна-прыцягальных рэчаў.

10. Ирэна Котвицкая «Ethno-fantasia» — 6,75 — Ірэна Катвіцкая напісала свае мелодыі да старадаўніх песняў і выканала іх пад раяль. Крытыкі параўноўваюць гэты альбом з творамі Рэгіны Спектар і Торы Амас.

Рэйтынг складзены паводле меркавання штатных экспертаў праекта — Змітра Безкаравайнага, Змітра Падбярэзскага, Алега Клімава, Сяргея Будкіна, Аляксандра Чарнухі і Ягора Цывількі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі20

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ26

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі20

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць