Здарэнні11

Прадухілены ўрон у асабліва буйным памеры ААТ «Белкард»

Падчас аператыўнага суправаджэння праграмы мадэрнізацыі
горадаўтваральных прадпрыемстваў Гродна, а таксама праграмы інавацыйнага развіцця Міністэрства прамысловасці на 2011–2015 гады ў ліпені-жніўні 2013 года супрацоўнікамі ўпраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных
злачынстваў УУС Гродзенскага аблвыканкама праводзілася праверка ў дачыненні да службовых асоб ААТ «Белкард» па факце неабгрунтаванай выплаты штогадовай адначасовай узнагароды службовым асобам акцыянернага
таварыства.

Як паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмеццева, аператыўнікі сумесна са спецыялістамі КДК устанавілі, што прадпрыемства «Белкард» не выканала даведзенае заданне па аб’ёме інвестыцый на 2012 год (даведзены план прадпрыемства — 21 млрд. рублёў, па справаздачах указана 21,078 млрд. рублёў, а па выніках — 18,123 млрд. рублёў).

Як высветлілася, па сваёй няўважлівасці недакладныя звесткі пра інвестыцыі ў асноўны капітал унесла ў дзяржаўную справаздачнасць бухгалтэрыя прадпрыемства, аднак кіраўніцтвам ААТ быў выдадзены загад на выплату штогадовай адначасовай узнагароды і шэраг службовых асоб
незаконна прэміраваныя на агульную суму больш як 610 млн. рублёў.

Для пакрыцця незаконна атрыманых грашовых сродкаў кіраўніцтвам ААТ «Белкард» адмененыя загады на выплату штогадовай адначасовай узнагароды службовым асобам прадпрыемства. У касу прадпрыемства кіраўніцтвам і службовымі асобамі ўжо добраахвотна ўнесена больш як 436 млн. рублёў, астатнюю суму ўтрымаюць з іх заработнай платы.

ААТ «Белкард» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў карданных перадач і валаў у Еўропе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда2

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі88

Наўседа: Мы павінны быць цвёрдымі ў справе санкцый супраць Расіі і Беларусі5

З учарашняга дня ў Беларусі нібыта знаходзіцца «Арэшнік»6

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў7

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда2

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць