Лютаўскія ф’ючарсы на золата на Нью-Ёркскай таварнай біржы (COMEX) абнавілі гістарычны максімум, падаражэўшы вечарам у чацвер амаль да 4403 даляраў за тройскую унцыю.

Osaka / Wayne Studio / Getty Images
Потым яны крыху скінулі — да 4 402,85 даляра за тройскую унцыю.
Аналітыкі лічаць, што золата можа ненадоўга затрымацца на гэтым узроўні. Каля чвэрці попыту на гэты каштоўны метал мае інвестыцыйны характар, а гэта значыць, што ён можа вярнуцца на рынак у выглядзе прапановы.
Аналітыкі JP Morgan, Bank of America і кансалтынгавай кампаніі Metals Focus цяпер чакаюць, што цана на зліткі дасягне 5000 даляраў за тройскую унцыю ў 2026 годзе.
Каментары