Польскі банк PKO верыфікаваў беларуску без ДНЖ і разблакаваў ёй доступ да рахунку
Марыі (імя зменена) польскі банк РКО заблакаваў рахунак 12 снежня — да гэтага яна, як і многія беларусы, атрымала праз мабільны дадатак паведамленне пра неабходнасць падаць дзейны ДНЖ. Яго ў дзяўчыны няма, яна чакае міжнароднай абароны ў Польшчы. Тым не менш банк разблакаваў ёй доступ да мабільнага дадатку і рахунка, калі яна прынесла часовае пасведчанне асобы замежніка (TZTC). Выданне Most вывучыла яе кейс і досвед іншых беларусаў.

Марыя адкрывала рахунак да 23 кастрычніка 2025 года па TZTC — дакуменце, які выдаецца іншаземцу на час разгляду справы аб міжнароднай абароне. Але тэрмін дзеяння папярэдняй карты скончыўся 11 снежня, а новай у беларускі яшчэ не было. Таму своечасова з'явіцца ў аддзяленне РКО для верыфікацыі яна не змагла.
З 12 снежня ёй заблакавалі доступ да рахунка, мабільнага дадатку, а таксама імгненныя плацяжы BLIK.
Але нядаўна новае пасведчанне TZTC прыйшло. І хоць гэта не карта побыту (ДНЖ), пра якую прасіў банк, Марыя вырашыла паспрабаваць шчасця ў аддзяленні. Дакумент прынялі і ўнеслі ў базу, пасля чаго ўсе функцыі аднавіліся.
Most вядома таксама некалькі выпадкаў беларусаў, у якіх няма ДНЖ, а рахунак яны адкрывалі па беларускім пашпарце да 23 кастрычніка 2025 года. У іх на гэты момант захаваны доступ да рахунка і ўсіх аперацый па ім.
Можна меркаваць, што праблемы ўзніклі ў тых, у каго скончыўся тэрмін дзеяння дакумента, па якім першапачаткова быў адкрыты рахунак.
У пачатку снежня многія беларусы атрымалі ад Bank PKO паведамленні пра магчымае блакаванне аперацый па рахунку, калі яны не пададуць дзейны ДНЖ альбо пашпарт Польшчы ці іншых краін ЕС, Еўрапейскай эканамічнай зоны, Швейцарыі. Банк спасылаўся на пастанову Рады ЕС ад 23 кастрычніка 2025 года, якая тычыцца абмежавальных захадаў у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Пазней прадстаўнік PKO патлумачыў, што гэта закране толькі грамадзян Беларусі, якія адкрылі рахунак 24 кастрычніка 2025 года або пазней. Пазней некаторыя кліенты сталі атрымліваць новыя апавяшчэнні, у іх дэдлайн для верыфікацыі дакументаў пазначаны як 5 студзеня 2026 года.
Буйны польскі банк пагражае заблакаваць карты беларусам без ДНЖ
«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі
Беларусы ў Польшчы займаюць другое месца сярод іншаземцаў паводле іпатэчных крэдытаў
Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы
Каментары