Эканоміка

«Уралкалій» не каментуе выхаду Керымава з акцыянераў

Няясна, ці тое праўда, ці то качка, каб яшчэ больш абваліць курс акцый кампаніі, якія Керымаў акурат скупляў.

Кампанія «Уралкалій» у нядзелю адмовілася каментаваць інфармацыю аб магчымым выхадзе мільярдэра Сулеймана Керымава са складу акцыянераў кампаніі.

Раней адвакат Аляксандр Дабравінскі на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў са спасылкай на крыніцу, што Керымаў «6 верасня прадаў вялікі пакет акцый (калі не ўсе свае акцыі) у кампаніі «Уралкалій», нейкаму банкіру К.», выказаўшы здагадку, што гэтым банкірам з'яўляецца Уладзімір Коган, былы саўладальнік Прамыслова-будаўнічага банка Санкт -Пецярбурга і намеснік міністра рэгіянальнага развіцця.

«Не каментуем», - паведамілі агенцтву «Прайм» у прэс-службе кампаніі. Як правіла, «Уралкалій» не каментуе дзеянні сваіх акцыянераў.

Прадстаўнікі Керымава і Уладзіміра Когана не былі дасягальныя для каментароў. Дабравінскі, які не звязаны з кампаніяй, апісаў сваю крыніцу як «сур'ёзны інфармацыйны рэсурс, які ніколі не падводзіў». Ён таксама сказаў, што угода «складалася да поўнага задавальнення абодвух бакоў».

«Уралкалій» апынуўся ў цэнтры міжнароднага скандалу пасля таго, як генеральны дырэктар кампаніі Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, а сам Керымаў абвешчаны ў міжнародны вышук. Баўмгертнеру прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ў рамках крымінальнай справы аб дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі.

Месяцам раней, 30 ліпеня, «Уралкалій» абвясціў аб спыненні экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію.

Каментары

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць