Эканоміка

Беларусь пагасіла яшчэ $83 млн па крэдыце МВФ

Беларусь ажыццявіла чарговае ў 2013 годзе пагашэнне асноўнага фонду па крэдыце Міжнароднага валютнага фонду.

«20 верасня 2013 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце стэнд-бай МВФ правяла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. СДР (эквівалентна 83,4 млн. долараў ЗША)», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў.

Паводле звестак Мінфіна, у студзені-ліпені ў межах выканання абавязацельстваў перад МВФ па крэдыце стэнд-бай было выплачана 956,4 млн. долараў.

Як вынікае з графіка плацяжоў, апублікаванага на афіцыйным сайце МВФ, найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыпадаюць на красавік, чэрвень і кастрычнік — у гэтыя месяцы Беларусь павінна выплаціць па 175 млн. СДР (прыкладна 270 млн. долараў паводле наяўнага курсу).

Увогуле ў 2013 годзе Беларусь павінна вярнуць МВФ 1,63 млрд. долараў.

Пяць траншаў крэдыту ў межах праграмы стэнд-бай на 3,46 млрд. долараў Беларусь атрымала ад МВФ у 2009–2010 гадах. Асноўны пік выплат доўгу прыпадае на 2013–2014 гады, калі краіне давядзецца вярнуць большую частку пазыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць