Улада1414

Старшыня Канстытуцыйнага суду: Адказнасьць за непавагу да беларускай мовы ніхто не адмяняў

Як прыклад Рыгор Васілевіч прыгадаў сытуацыю з жыхаром Гомеля Сяргеем Сямёнавым, які запатрабаваў дэклярацыю на беларускай мове.

"Адказнасць за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не адмяняў", — заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда (КС) Беларусі Рыгор Васілевіч 18 верасня ў Мінску падчас семінара "Садзеянне больш шырокаму прымяненню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў працэсе выканання правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь".

"Да нас неаднаразова паступаюць скаргі на тое, што заяву ў суд не прымаюць, таму што яна напісана па-беларуску. Я сам бачыў такую рэзалюцыю: "Перапішыце заяву на нармальнай мове". У Канстытуцыі запісана, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская, таму такая рэзалюцыя з'яўляецца непавагай да дзяржаўнай мовы", — падкрэсліў Р.Васілевіч.

Як прыклад непаважлівага стаўлення кіраўнік КС Р.Васілевіч прыгадаў сітуацыю з жыхаром Гомеля Сяргеем Сямёнавым. У жніўні малады чалавек перасякаў беларуска-ўкраінскую мяжу на цягніку. У пункце пропуску "Новая Гута" мытнікі запатрабавалі ад яго запоўніць дэкларацыю. Сямёнаў запатрабаваў дэкларацыю на беларускай мове, бо ён дрэнна валодае рускай і баіцца, што пры запаўненні мытнага дакумента можа дапусціць памылкі. У адказ на гэта супрацоўнікі мытні склалі ў дачыненні да Сямёнава пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні — аб непадпарадкаванні патрабаванням службовай асобы.

"Такія выпадкі недапушчальныя, — падкрэсліў Р.Васілевіч. — Але, на жаль, яны не рэдкія. Да нас нават звярнуўся абітурыент, у якога пытанні да цэнтралізаванага тэставання па беларускай мове былі напісаныя па-руску. Ці можа ён правільна на іх адказаць? У такіх выпадках, хаця гэта і не кампетэнцыя Канстытуцыйнага суда, мы накіроўваем лісты ў адпаведныя органы, якія павінны выправіць сітуацыю. Як правіла, сітуацыя выпраўляецца".

Старшыня Канстытуцыйнага суда таксама зазначыў, што ў Канстытуцыі Беларусі замацавана недапушчальнасць дыскрымінацыі грамадзян па рэлігійных, палавых, расавых і моўных прынцыпах. "З усім, апрача мовы, у нас добра, скаргаў не паступае", — заявіў Р.Васілевіч.

Ён заклікаў суддзяў карыстацца беларускай мовай па запатрабаванні ўдзельнікаў працэсу і зазначыў, што ўсе рашэнні Канстытуцыйнага суда адразу ж перакладаюцца або на рускую, або на беларускую мову — у залежнасці ад таго, на якой мове вёўся разгляд скаргі або заявы.

Фота photo.bymedia.net

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць