Культура1616

«Мы шмат ведаем пра розныя дзэн-будызмы, а пра сваё — нічога»

У найноўшай лайк-модзе чароўным чынам спалучаюцца парывы зваліць жыць на хутар і стварыць гарадскі часопіс. Тым часам зусім побач ёсць людзі, якія разам даўно і сістэмна даследуюць экзатычны беларускі фольк і адчуваюць у гэтым задавальненне без аглядкі на трэнды.

У рубрыцы Generation.by «Групіроўка» — «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» і яго героі, што ладзілі на выходных у Вязынцы свята «Багач».

У электроне з Менску, перапоўненым аматарамі градак і турзлётаў, часам трапляюцца дзяўчаты ў беларускіх строях — яны едуць на радзіму Янкі Купалы, каб сустрэць людзей, якім таксама не хапае гармоніі ў горадзе.

Звычайныя людзі у звычайнай вопратцы чакаюць гукаў дуды, пад якія можна скінуць саспелае зерне разам, а пасля спяваць і танчыць. Гэтае свята для тых, хто можа не падзяляць людзей на гледачоў і артыстаў.

Свята цяжкога восеньскага яблыка з залатым лісцем — такім у гэтым годзе быў Багач у Вязынцы, які госці пражылі разам з сябрамі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

Людзі, якім блізкая традыцыя, у гэты дзень дзяліліся з іншымі адчуваннем свайго.

Пераняць і падзяліцца, калі ўжо не зможаш трымаць у сабе — такі падыход удзельнікаў таварыства.

Яны не назіральнікі культуры, а жывуць ёй, і хочуць зрабіць беларускія святы роднымі тым, хто ўжо даўно жыве ў горадзе і для каго фальклор — экзотыка.

Гэтым бабулькам не трэба апранаць касцюмчык, каб пачувацца беларускамі

Яўген Барышнікаў, намеснік старшыні СЭТ: «Мы не хочам паказухі, робім для сябе. Хочаце — прыязджайце, і мы падзелімся. — Яўген на свяце не ў вышыванай кашулі, але ён і дудар, і бубнач: — Не, хадзіць у кепцы і байцы не дысануе — у мяне ёсць унутранае адчуванне… Хаця і кашуля дома ёсць. Вось гэтыя бабулькі, ім не трэба апранаць касцюмчык, каб пачувацца беларускамі. А шмат каму яшчэ трэба».

Ты можаш займацца далей чым заўгодна, калі ведаеш, на якой глебе стаіш. Гэта дазваляе пачувацца гарманічна, дае такую укарэненасць. Ты можаш ісці куды хочаш, але ты ведаеш, адкуль выйшаў».

Яўген гаворыць пра цудоўных бабулек з Гарадзеншчыны, якія спяваюць са сцэны народныя песні: у іх падобныя ўзоры на адмысловых канцэртных строях — раней так не бывала, усе розніліся. Але ад гэтага іх спевы не робяцца ні больш, ні менш народнымі, акурат як трэба.

Бабулек СЭТаўцы літаральна знайшлі ў адной з этнаграфічных экспедыцый.

«Зварот да „свайго“ ва ўсіх звязаны з інсайтам, як я ўяўляю: разуменнем, што мы ведаем пра розныя дзэн-будызмы, а пра сваё — нічога.

І тады чалавек праз саўковы фальклор, праз Харошкі і какошнікі цярплівы чалавек дакапваецца да цікавых рэчаў», — тлумачыць Яўген Барышнікаў.

Напрыклад, пра тое, што ў Беларусі, у адрозненне ад Еўропы, добра захаваўся аўтэнтычны фальклор. У Скандынавіі ў буціках прадаюць нацыянальнае, а ў нас гэта можна знайсці ў вёсках.

Напрыклад, на Дрыбеншчыне жыве майстар-шапавал, які робіць валёнкі для рыбакоў — вельмі класныя. Яго бацька і дзед таксама былі шапавалы.

Працяг гісторыі чытайце тут.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве8

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску значна выраслі тарыфы на эвакуацыю аўтамабіля і штрафстаянку2

Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме24

11-гадовы школьнік гуляўся з порахам у бабулі і атрымаў моцныя апёкі галавы1

Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку4

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады28

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію36

Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў12

Маладыя беларусы набылі дом за 42 рублі і пераробліваюць яго ў здымачную пляцоўку3

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве8

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць