Улада

Новы пасол Францыі сустрэлася з Латушкам

Новы пасол Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі прыбудзе ў Мінск у другой палове кастрычніка, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Парыжы.

У французскай сталіцы 30 верасня адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з новым кіраўніком французскай дыпмісіі ў Мінску. Дамінік Газюі да верасня займала пасаду пасла Францыі ў Чарнагорыі.

У сустрэчы ўдзельнічаў таксама былы пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры, які цяпер узначальвае французскую дыпламатычную місію ў Эстоніі.

У цэнтры ўвагі дыпламатаў былі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй. Павел Латушка падзякаваў Мішэлю Рэнеры за сумеснае канструктыўнае супрацоўніцтва, адзначыў яго станоўчы ўклад у развіццё беларуска-французскага ўзаемадзеяння і пажадаў Дамінік Газюі поспехаў на новай дыпламатычнай пасадзе на карысць развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Францыяй.

Адбылося абмеркаванне перспектываў развіцця кантактаў паміж дзвюма краінамі ў галінах эканомікі, культуры, адукацыі, турызму, міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою26

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі2

Каля ГЦ «Валяр'янава» як свечка згарэў аўтамабіль

Лукашэнка: Я не кажу, што мы заўтра ўдарым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве40

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў31

Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы14

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску зноў працуе

Майстра па дрэве і шматдзетнага бацьку з Бабруйска асудзілі за рэабілітацыю нацызму7

Паветраны шар з трыма жанчынамі ў Польшчы зачапіўся за шматпавярховы дом2

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою26

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць