Эканоміка33

Дэфіцыт замежнага гандлю ў жніўні вырас рэкордна

За студзень—жнівень 2013 года сальда замежнага гандлю таварамі склала мінус 2 млрд 838 млн даляраў, паведамляе Белстат. За студзень—ліпень гэты паказчык складаў мінус 2 млрд 187 млн даляраў. Такім чынам, за адзін месяц адмоўнае сальда ўзрасло на 651 млн даляраў. У ліпені было мінус 600. Дэфіцыт нарастае.

У студзені—жніўні мінулага, 2012 года, сальда замежнага гандлю таварамі было станоўчым і складала 1 млрд 804 млн даляраў.

Экспарт беларускіх тавараў за восем месяцаў гэтага года скараціўся на 22,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага і склаў 25 млрд 654 млн даляраў. Імпарт зменшыўся на 8,8%, да 28 млрд 499 млн даляраў.

Дэфіцыт замежнага гандлю таварамі назіраецца, у прыватнасці, з краінамі СНД, у тым ліку партнёрамі Беларусі па Мытным саюзе і АЭП (Казахстанам і Расіяй) —мінус 1433 млн даляраў і мінус 3666 млн даляраў адпаведна.

Экспарт у краіны СНД скараціўся на 1,2% (да 15428 млн даляраў) у параўнанні са студзенем—жніўнем 2012 года, імпарт — на 20,2% (да 16861 млн.).

Што да краін МС і АЭП, то тавараабарот з Расіяй зменшыўся на 12,3% (да 26350 млн даляраў), экспарт жа павялічыўся на 5,3% (да 11098 млн даляраў).

Станоўчым сальда замежнага гандлю таварамі застаецца з Казахстанам (488 млн даляраў) і краінамі ЕС (701 млн даляраў). Летась за аналагічны перыяд сальда ў гандлі з ЕС складала плюс 8261 млн даляраў. Разам з тым тавараабарот з Казахстанам зменшыўся на 7,4% (да 602 млн даляраў), экспарт і імпарт таксама сталі меншыя — на 3,8 і 31,7% адпаведна.

Тавараабарот з краінамі ЕС скараціўся на 26,5% (да 14410 млн даляраў). Экспарт зменшыўся на 45,8% (да 7555 млн), імпарт — узрос на 20,7% (да 6854 млн даляраў).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»4

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска мужчына хацеў саскочыць з шостага паверха. Псіхолаг змог яго адгаварыць

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт11

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»4

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць