Грамадства5454

Па беларуску — значыць белая варона!

Ідуць толькі першыя тыдні навучальнага года, але непаразуменьні вучняў з настаўнікамі і дырэктарамі распачаліся надзіва хутка.

Ідуць толькі першыя тыдні навучальнага года, але непаразуменьні вучняў з настаўнікамі і дырэктарамі распачаліся надзіва хутка. Адзін з канфліктаў адбыўся 7 верасьня 2007 года.

Пачалося ўсе з таго, што вучань 9 клясы Станіслаў С. спытаў у настаўніцы гісторыі: «А чаму падручнік па гісторыі Беларусі выдалі на расейскай мове?»

Настаўніц адказала: «Школа расейскамоўная, і кляса таксама расейскамоўная , таму й такія падручнікі!»

Станіслава не задаволіў адказ, і ён зноў запытаўся: »Дык чаму тады падручнік па беларускай літаратуры выдадзены на беларускай мове? Чаму не на расейскай?»

У адказ выкладчыца ўсклікнула :»Ну, гэта ж Беларуская літаратура!»

«А калі нават я вучуся ў расейскамоўнай школе й расейскамоўнай клясе, ці магу я вывучаць гісторыю Беларусі па‑беларуску»? — пацікавіўся Стась.

«Ну раз ты, значыць, патрыёт, тады можаш узяць падручнік у школьнай бібліятэцы, але пры гэтым толькі ты адзін будзеш распавядаць хатняе заданьне на беларускай мове! Табе ўсе зразумела?!» — гучна і зьдзекліва пракрычала настаўніца.

У папярэднія гады ў маладой выкладчыцы гісторыі праблемаў зь беларускай мовай не ўзьнікала. Аб мінулым нашай краіны яна свабодна распавядала дзецям па‑беларуску.

На перапынку Станіслаў узяў сабе падручнік па гісторыі Беларусі на роднай мове, каб працягваць вучыць прадмет па‑беларуску, няхай сабе і адзін з цэлае клясы.

Хлопцу вельмі не спадабалася тое, што зрабіла беларускае Міністэрства адукацыі ў дачыненьні да гісторыі, мовы і культуры ўласнае краіны.

«Якіх грамадзянаў выхаваюць такія падручнікі па гісторыі на ня нашай спрадвечнай мове? Хто нас вучыць? Ці будуць большымі патрыётамі сваёй Радзімы спрэс расейскамоўныя людзі? Як і чаму нас вучаць? Што далей чакае нашае грамадзтва? — хочацца запытацца хлапцу ў нашых чыноўнікаў, настаўнікаў і усіх беларусаў.

Каментары54

Цяпер чытаюць

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда4

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць4

Мільёны малюскаў з Прычарнамор’я захапілі Жэнеўскае возера — гэта катастрофа для экасістэмы

Трамп загадаў увесці «поўную і канчатковую» блакаду ўсіх танкераў, якія заходзяць у Венесуэлу5

У Казахстане былі рашуча настроеныя адстраляць каля мільёна сайгакаў, але жывёлы схаваліся ў Расіі8

У ЗША пачалі збіраць першыя лятаючыя аўтамабілі3

Супрацоўнік Інстытута вывучэння вайны адрэдагаваў карту баявых дзеянняў. Нехта падняў на гэтым 1,3 мільёна даляраў3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда4

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць