Свет5858

Масавыя беспарадкі ў Маскве: узяты штурмам некалькі будынкаў. Уся міліцыя мабілізавана. 380 затрыманых

У маскоўскім раёне Заходняе Бірулёва ўдзельнікі народнага сходу, выкліканага забойствам маладога чалавека 10 кастрычніка, здзейсненым, як мяркуецца, выхадцам з Каўказа, узялі штурмам гандлёвы цэнтр.

Малады чалавек, як сцвярджаецца, заступіўся за сваю дзяўчыну, зрэагаваўшы на абразы, атрымаў удар нажом і памёр на руках дзяўчыны. Нападнік збег.

Сёння ў Бірулёве адбыўся народны сход, скіраваны супраць мігрантаў.

Ён завяршыўся пагромам гандлёвага цэнтра «Біруза», узвядзеннем барыкад і сутыкненнямі з байцамі АМАПа.

Натоўп, у якім былі нацыяналісты, футбольныя фанаты і мясцовыя жыхары, кінуўся на «Бірузу» з крыкамі «Расія для рускіх!» і «Рускія, наперад!»

Затым прысутныя паспрабавалі адбіць у АМАПа затрыманых удзельнікаў акцыі. Колькасць пратэстоўцаў павялічылася.

Пасля ўдзельнікі ўзялі афіцэраў паліцыі ў кола, абвінавачваючы іх у тым, што яны не прымаюць мер супраць мігрантаў.

Паводле розных ацэнак, ад тысячы да трох тысяч пратэстоўцаў рушылі па шашы да базы агародніны, у іх з сабой каністры з бензінам.

АМАП спрабаваў спыніць натоўп, але людзі пайшлі ў абход.

18:10

Пратэстоўцы прарваліся на агароднінную базу. Дзясяткі чалавек зламалі браму, пачалі граміць шапікі. Паліцыі на месцы амаль няма. Будынак разгромлены

18:40

Асабісты склад маскоўскай паліцыі узняты па трывозе. Кіраўнік МУС Уладзімір Калакольцаў увёў план «Вулкан».

«Гэта прадугледжвае прыбыццё асабістага складу да месцаў праходжання службы для прадухілення магчымых супрацьпраўных дзеянняў», - паведамляе прэс-цэнтр МУС.

У прэс-службе сталічнага глаўка МУС кажуць, што ў Паўднёвую адміністрацыйную акругу Масквы накіраваны дадатковыя сілы паліцыі.

19:01

Паліцыя перакрыла Манежную плошчу ў Маскве.

19:35

Каля 200 чалавек затрыманыя за парушэнне грамадскага парадку на поўдні Масквы. Два аўтазакі з затрыманымі ад'ехалі ад агародніннай базы, дзе быў учынены пагром. У паліцыі паведамілі, што ў Паўночна-Усходняй акрузе былі таксама затрыманыя 60 чалавек.

20:53

Паліцыя здолела высветліць асобы некалькіх чалавек, якія маюць дачыненне да забойства жыхара Бірулёва Ягора Шчарбакова, гібель якога справакавала ў раёне масавыя беспарадкі.

Аднаго з падазраваных цяпер ужо спрабуюць затрымаць. Афіцыйна паліцыя гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзіла.

Па факце беспарадкаў распачата справа аб хуліганстве, фігурантам якога пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Затрымана 250 чалавек.

22:30

Колькасць затрыманых за супрацьпраўныя дзеянні ў раёне Бірулёва на поўдні Масквы выраслі да 380 чалавек, перадае РІА «Новости» са спасылкай на паліцыю сталіцы.

Тым часам на Востракаўскім праездзе ў Бірулёве працягваюцца беспарадкі, група агрэсіўна настроеных маладых людзей б'е машыны.

Каментары58

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра24

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць