Грамадства33

На Гродзеншчыне прайшлі грамадскія слуханні па асушэнні балота Святое

 

2 лістапада ў Доме культуры пасёлка Азёры Гродзенскай вобласці прайшлі грамадскія слуханні па асушэнні балота Святое, паведамляе БелаПАН.

Слуханні праводзіліся па даручэнні першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі.

Паводле інфармацыі кампаніі «У абарону беларускіх балот», зараз вырашаецца лёс заказніка Гродзенскай вобласці «Азёры», які хочуць урэзаць на 250 гектараў для працягу працы торфабрыкетнага завода «Верцялішкі», дзе запасаў сыравіны засталося максімум на 10 гадоў.

Апрача мясцовых жыхароў у слуханнях узялі ўдзел дэпутаты, прадстаўнікі Мінпрыроды і Гроднааблвыканкама, НАН РБ, мясцовых лясгасаў, экалагічных НДА.

Праект пастановы аб змене межаў заказніка не атрымліваецца ўзгадніць яшчэ з вясны: ацэнка супрацоўнікаў Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі вынесла заключэнне аб немэтазгоднасці вываду гэтай тэрыторыі са складу зямель заказніка, тым больш з мэтай торфараспрацовак.

Згодна з даследаваннямі вучоных, наступствы торфаздабычы будуць несці за сабой вялікія страты. Распрацоўка тарфяных радовішчаў пад Гродна ўжо прывяла да спускання вады возера Суботняе (з-за паніжэння ўзроўню грунтовых вод). І хутка асушэнне балота Святое прывядзе да знікнення азёраў Глінец і Шчучынае.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць