Улада11

Глыбокае: прыхільнікі беларускамоўнага навучаньня аказаліся ў меншасьці

У дагэтуль цалкам беларускамоўнай школе дазволена ствараць клясы з расейскай мовай навучаньня.

У глыбоцкай школе №3 прайшла канфэрэнцыя выкладчыкаў, бацькоў і навучэнцаў, якая зацьвердзіла зьмены ў школьным статуце. Зьмены закранулі перадусім моўны рэжым школы: у дагэтуль цалкам беларускамоўнай школе дазволена ствараць клясы з расейскай мовай навучаньня.

Дзьве расейскамоўныя клясы ўжо існуюць у школе №3 ад 1‑га верасьня. І праект адпаведных зьменаў у статуце, паводле прысутнага на канфэрэнцыі настаўніка матэматыкі Івана Храпавіцкага, быў складзены загадзя — яшчэ да абмеркаваньня.

Спадар Храпавіцкі распавёў таксама, што зранку ў школу прыяжджаў начальнік раённага аддзелу адукацыі Раман Тарасевіч, каб сустрэцца з настаўнікамі‑дэлегатамі. Ён яшчэ раз падкрэсьліў, што ініцыятыва стварэньня клясаў з расейскамоўным нгавучаньнем належыць бацькам, якія маюць права абіраць навучальную ўстанову і мову навучаньня для сваіх дзяцей згодна з Законам аб адукацыі.

На канфэрэнцыю былі запрошаныя прадстаўнікі бацькоў — 123 дэлегаты. Іхныя пазыцыі, што да мовы навучаньня, былі неадназначныя: 28 чалавек выказаліся супраць зьменаў у статуце і захаваньне беларускамоўнай школы, 18 чалавек устрымаліся, 61 дэлегат выказаўся за стварэньне клясаў з расейскай мовай навучаньня. Яшчэ 16 галасоў падліковая камісія не далічыла, але й высьветляць меркаваньні гэтых людзей ніхто ня стаў. Было вырашана, што зьмены ў статуце падтрымала большасьць дэлегатаў.

На думку Івана Храпавіцкага, гэтая акалічнасьць яшчэ раз даказвае, што правядзеньне канфэрэнцыі было чыстай фармальнасьцю.

Назіраў за правядзеньнем імпрэзы прадстаўнік абласной управы адукацыі Васіль Горбыль. Карэспандэнта незалежнай газэты «Вольнае Глыбокае» на канфэрэнцыю не пусьцілі.

Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць